Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца
Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца (польск.: Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Кракаў, Польшча. Гісторыя31 мая 1913 года імператар Франц Іосіф I зацвердзіў адкрыццё горнага інстытута ў Кракаве. Але, з-за пачатку Першай сусветнай вайны адкрыццё навучальнай установы прыйшлося адкласці. Пасля Першай сусветнай вайны і здабыцця Польшчай незалежнасці польскі ўрад зацвердзіў адкрыццё вышэйшай тэхнічнай навучальнай установы ў Кракаве пад назвай Горная акадэмія. Падчас Другой сусветнай вайны галоўны корпус акадэміі быў заняты нямецкімі войскамі, а маёмасць акадэміі была разрабавана. Нягледзячы на нямецкую акупацыю, акадэмія вяла падпольную адукацыйную дзейнасць. Пасля заканчэння вайны, Горная акадэмія была адзінай функцыянуючай тэхнічнай ВНУ ў Польшчы. Яна стала цэнтрам дапамогі іншым тэхнічным ВНУ ў краіне. У сценах акадэміі ў гэты час зарадзілася Кракаўская Палітэхніка, якая да 1954 года з’яўлялася політэхнічным факультэтам акадэміі. Таксама Горная акадэмія адыграла вядучую ролю ў стварэнні Сілезскай Палітэхнікі, дапамагала з адраджэннем Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, арганізацыі Уроцлаўскай і Гданьскай Палітэхнікі. У 1947 годзе Горная акадэмія была перайменавана ў Горна-металургічную акадэмію. У 1969 годзе акадэміі было прысвоена імя вядомага польскага навукоўца Станіслава Сташыца. ФакультэтыУ склад акадэміі ўваходзяць наступныя факультэты:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia