Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве
Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве. Агульная характарыстыкаУтвораны як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1951 годзе як Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у 1972-2006 гадах функцыянаваў як сельскагаспадарчая акадэмія. Сёння гэта адзін з лепшых спецыялізаваных універсітэтаў у Польшчы, займае другое месца ў краіне па колькасці атрыманых патэнтаў. У рэйтынгу польскіх дзяржаўных універсітэтаў, які праводзіцца штогод выданнямі "Рэч Паспалітая" і "Перспектыва", універсітэт знаходзіцца на другім месцы ў групе прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых ВНУ. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia