Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага
Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага (польск.: Uniwersytet Radomski im. Kazimierza Pułaskiego) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Радаме. ГісторыяЗаснаваны ў Радаме ў 1950 годзе як інжынерная школа. У 1965—1974 гадах функцыянавала як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, Келецка-Радамская вышэйшая інжынерная школа. У 1974 годзе на базе Келецка-Радамскай вышэйшай інжынернай школы быў створаны Свентакшыскі політэхнічны інстытут. У 1978 годзе са структур Свентакшыскага політэхнічнага інстытута была выдзелена Вышэйшая інжынерная школа ў Радаме, якой праз год было прысвоена імя Казіміра Пуласкага. Законам ад 4 ліпеня 1996 года вучэльня перайменавана ў Радамскі політэхнічны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia