Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані
Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані. ГісторыяВытокі ўніверсітэта сягаюць у 1870 год, калі стараннямі Аўгуста Цяшкоўскага пад Познанню была створана вышэйшая сельскагаспадарчая школа. Яна была адзінай польскай вышэйшай школай на польскіх землях на тэрыторыі Прусіі. Установа існавала ўсяго сем гадоў і была ліквідаваная ўказам прускага канцлера Бісмарка. Калі яшчэ ў 1919 годзе, падчас баёў Вялікапольскага паўстання, пачаў сваю дзейнасць універсітэт, названы першапачаткова Wszechnicą Piastowska, а потым Пазнаньскім універсітэтам, яго неад'емнай часткай быў аграрна-лясны факультэт. Заняткі на факультэце пачаліся ўжо ў кастрычніку 1919 года. Тады ж быў заснаваны дэндралагічны сад. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1949 годзе, знаходзячыся ў структурах Пазнаньскага ўніверсітэта, быў створаны сельскагаспадарчы факультэт з садаводчым аддзяленнем і лясны факультэт. У 1951 годзе па распараджэнні Савета Міністраў ПНР адбылося яго аддзяленне ад універсітэта. Новая ВНУ атрымала назву Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Былі створаны наступныя факультэты: зоатэхнічны (1951), тэхналогіі драўніны (1954), садаводства (1956), тэхналогій аграрна-харчовай прамысловасці (1962), меліярацыі (1970) і эканоміка-сацыяльны (2007). У 1972 годзе вучэльню перайменавалі ў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1996 годзе ёй надалі імя А. Цяшкоўскага. Законам ад 7 лютага 2008 года ўніверсітэту была нададзена сучасная назва. СтруктураУ структуры ўніверсітэта функцыянуе:
Навуковую і адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць інстытуты і кафедры. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia