Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт
Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Śląska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Глівіцах. Гісторыя24 мая 1945 года ўтвораны Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт у Катавіцах. У чэрвені 1945 года ў Сілезію з Кракава былі пераведзены чатыры факультэта Горна-металургічнай акадэміі. З-за недахопу адпаведных памяшканняў і свабоднай зямлі для будаўніцтва новага кампуса ў Катавіцах улады ўніверсітэта і горад Глівіцы падпісалі 21 чэрвеня 1945 года пагадненне аб тым, што кампус універсітэта будзе размяшчацца менавіта ў гэтым горадзе. Навучальны год у Глівіцах распачаўся 29 кастрычніка 1945 года, калі там навучанне распачалі 2750 студэнтаў. Вучэльня налічвала 54 кафедры і больш за 200 выкладчыкаў. У 1968 годзе ўніверсітэт стварыў філіялы ў іншых гарадх Сілезіі - Катавіцах, Рыбніку і Дамброве Гурнічай. У 1989 годзе адбыліся першыя свабодныя выбары рэктара ўніверсітэта. Факультэты і інстытуты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia