Летні амфітэатр (Віцебск)
Летні амфітэатр — канцэртная пляцоўка, галоўная канцэртная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». З’яўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“». ГісторыяУ пачатку XX стагодззя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк Леры[1]. Ідэя пабудаваць летні амфітэатр у Віцебску з’явілася ў маі 1987 года[2]. Архітэктар Вячаслаў Бабашкін[3]. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзе[4] і працягвалася 8 месяцаў[5]. Здадзены ў эксплуатацыю ў 1988 годзе да «Усесаюзнага фестывалю-конкурса польскай песні». Фестываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасць пабудаваць пляцоўку ў такі сціслы тэрмін і спачатку планавала правесці фестываль у Палацы спорту ў Мінску. Правядзенне фестывалю ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і Зялёнай Гуры. Паведамляецца, што амфітэатр не мог змясціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудавана на месцы ссохлага Замкавага ручая[6]. Летні амфітэатр размешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспект Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасферу парку[7]. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў[8]. Пасля распаду СССР правядзенне фестывалю польскай песні згубіла актуальнасць. Другое жыццё фестывалю надаў фестываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц года — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі. У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залы, драўляныя стулкі былі заменены на пластмасавыя, абсталяваная гасцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх[4]. Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узведзены дах даўжынёй 120 метраў і вышынёй 25 метраў[9], абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатр — складаная металічная канструкцыя[10]. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея лаўрэтараў спецыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення»[8]. Плошча сцэны складае 472 кв. метраў[7]. Летні амфітэатр складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блоку і даха. Умяшчальнасць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сектараў[8]. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сектарах, якія размешчаныя перад сцэнай[11]. Летні амфітэатр на беларускіх грошах![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia