Палац Агінскіх (Віцебск)![]() Палац Агінскіх у Віцебску — адзіная вядомая на сённяшні дзень сядзіба Агінскіх, якая існавала на Віцебшчыне ў XVII стагоддзі. Уяўляла сабой арыгінальнае драўлянае палацавае збудаванне з рысамі готыкі і рэнесансу, у якім жылі прадстаўнікі як мінімум чатырох пакаленняў князёў Агінскіх, нашчадкаў троцкага стольніка Самуэля Льва Агінскага[1]. Пабудовы віцебскай рэзідэнцыі былі знішчаны ўжо ў XVIII стагоддзі. ГісторыяСведчаннем існавання прэзентабельнай магнацкай рэзідэнцыі Агінскіх у Віцебску з'яўляюцца звесткі пра дзейнасць пры двары інструментальнай капэлы віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага, якая, паводле паведамляенняў газеты «Kurier Polski», абслугоўвала сямейныя і грамадскія ўрачыстасці[2]. У 1730 годзе капэла іграла на прыёме, зладжаным з нагоды прызначэння князя Марцыяна на пасаду віцебскага ваяводы; у жніўні 1731 года — на ўрачыстасці ўнясення абраза Св. Юзафа ў Віцебскі езуіцкі касцёл; у 1742 годзе — на прыёме з нагоды атрымання сынам ваяводы Станіславам ордэна Белага Арла; у 1744 годзе — на вяселлі дачкі Марыяны[2]. Віцебская рэзідэнцыя была знішчана да канца XVIII ст. У першае дзесяцігоддзе XIX ст. побач або нават часткова на падмурках колішняга палаца Агінскіх быў узведзены мураваны будынак езуіцкага вучылішча. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia