Свята-Духаўскі жаночы манастыр (Віцебск)
Свята-Духаўскі жаночы манастыр — праваслаўны манастыр горада Віцебска. Знаходзіцца на вуліцы Талстога. Заснаваны ў 1345 г., аднавіў дзейнасць у 2001 г. Пры манастыры дзейнічае хатняя царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі. ГісторыяПаводле мясцовага падання, манастыр заснаваны ў канцы 1380-х княгіняй Ульянай Аляксандраўнай, удавой вялікага князя літоўскага Альгерда, які пабудаваў галоўны храм манастыра — царкву Святога Духа. Быццам Ульяна прыкладна ў 1392—1393 прыняла ў манастыры схіму пад імем Марфа, неўзабаве памерла і была пахаваная ў манастыры. У 1618 г. узнікла пытанне аб ператварэнні манастыра ва ўніяцкі-базыліянскі кляштар. Уніяты ўладкаваліся тут пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1839 г. Свята-Духаўскі манастыр зноў стаў праваслаўным. Да сярэдзіны 19 ст. манастыр прыходзіць у запусценне: у 1855 годзе тут заставалася толькі шэсць пажылых манашак. Неўзабаве манастыр зачыніўся: спачатку тут размясцілася жаночая турма, затым — жаночае духоўнае вучылішча. У 1918 годзе будынак колішняга манастыра заняў Губвыканкам. У 1947 годзе Свята-Духаўскі храм быў разбураны. 3 мая 2001 г. Свята-Духаўскі жаночы манастыр быў адроджаны. У цяперашні час ён размяшчаецца ў будынку Духоўна-культурнага Цэнтра, дзе знаходзіцца царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі і келлі манашак. Тэрыторыя манастыра паступова аднаўляецца. АрхітэктураМанастыр знаходзіцца ў мураваным будынку 19 ст. Мае развітую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю са складанай канфігурацыяй плана — 3 рознавялікія крылы, што абмяжоўваюць унутраны двор. Галоўны асіметрычны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі і паўкруглымі нішамі. Плоскасць фасада падзелена на паверхі прафіляваным поясам і карнізам, завершана двума трохвугольнымі франтонамі. Будынак падзелены на шэраг секцый з самастойнымі ўваходамі, пераважна з двара. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia