Успенская царква (Віцебск)
Успенская царква — праваслаўны храм у Віцебску, помнік архітэктуры. Знаходзіцца на вул. Камуністычнай, 15 (побач з Батанічным садам), у горадзе Віцебску. Пабудавана ў 1858 г. з цэглы і зачынена пасля рэвалюцыі. У гады савецкай улады была прыстасавана пад гаспадарчыя патрэбы. Дзейнічае з 1989 г. У 1997 г. будынак вернуты царкве, часткова адрэстаўраваны. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, завершаным двухсхільным дахам з вальмай з боку франтальнага фасада і драўляным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалком. Галоўны плоскасны фасад трохвосевы: па цэнтры прамавугольны ўваходны праём, па яго баках прамавугольныя аконныя праёмы, размешчаныя ў 2 ярусы. Бакавыя фасады расчлянёны буйнымі лапаткамі на 3 праслы, апяразаны прафіляваным карнізам і расчлянёны на 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутры будынак перакрыты плоскай столлю на 2 паверхі. На першым паверсе малітоўная зала, ад якой мураваным прасценкам вылучана апсіда. Прасценак расчлянёны бакавымі лучковымі і цэнтральным прамавугольным уваходнымі праёмамі; ён служыць своеасаблівым іканастасам, дзе размешчаны абразы, у цэнтральным праёме — царскія вароты. Малітоўная зала па цэнтры падзелена на 2 палавіны 2 слупамі і перакінутымі праз іх аркамі. Другі паверх адведзены пад апартаменты настаяцеля. Зараз у храме знаходзіцца мошчавік з часціцамі святых мошчаў Св. Феафана Затворніка, праведніка Іаана Рускага, велікамучаніцы Варвары, мучаніка Мамонта і яшчэ трыццаці святых. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia