Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар дамініканцаў (Віцебск)
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Віцебску. Дзейнічаў у XVII — першай палове XIX стст. Займаў пляц плошчай 4950 м²[1] на левым беразе Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ручая. Комплекс складаўся з мураванага касцёла, драўлянага аднапавярховага кляштарнага корпуса на мураваным падмурку і шэрагу гаспадарчых збудаванняў[2]. ГісторыяВіцебскі дамініканскі кляштар заснаваў падкаморы Адам Кісель (з Брусілава) у 1682 годзе (магчыма, раней — у 1642[2]). У 1771 годзе (паводле іншых звестак — у 1731[1]) пачалося ўзвядзенне мураванага касцёла, якое завяршылася толькі ў XIX ст. у значна спрошчаным варыянце (вынікае з абмерных чарцяжоў, зробленых у час закрыцця кляштару)[3]. У 1811 годзе каля касцёла збудавалі новы кляштарны корпус[1]. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар. Таго ж года будынак касцёла перадалі Віцебскаму гарнізоннаму батальёна[3]. У наш час кляштарныя збудаванні не існуюць (магчыма, захаваліся падмуркі). Архітэктура![]() Касцёл — помнік архітэктуры барока[2]. Гэта была 3-нефная прамавугольная ў плане базіліка з паўкруглая алтарнай часткай і сіметрычнымі сакрысціямі па баках вімы прэзбітэрыя. Хвалістая познебарочная ў ніжняй частцы структура галоўнага фасада-нартэкса была незавершанай. Вышэй за карніз цэнтральнага нефа вежы накрывалі пакатыя шатры з трохвугольным класіцыстычным франтонам паміж імі[3]. Касцёл меў цыліндрычныя скляпенні на распалубках[2], што падтрымліваліся апорнымі слупамі ў форме латарынгскага крыжа і адпаведныя ім тонкімі спаранамі падпружнымі аркамі[3]. Інтэр’ер упрыгожвалі шэсць прысценных разьбяных алтароў[4]. Апроч драўлянага кляштарнага корпуса, у склад комплексу ўваходзілі будынкі флігеля (7 жылых і 1 нежылое памяшканне), лядоўні, свірана, бровара, стайні, пуні[1] і кузні[2] (агульная плошча 4950 м²). Пры кляштары меўся агарод (1531 м²)[1]. У сілуэце Віцебска
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia