Помнік падпольшчыкам (Віцебск)

Помнік
Помнік падпольшчыкам
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксей Паўлючук (старэйшы)[d]
Архітэктар Аляксандр Аляксеевіч Бельскі
Дата заснавання 1968
Матэрыял граніт і бутавы камень

Помнік падпольшчыкам — помнік у Віцебску, усталяваны ў 1968 годзе на Смаленскай плошчы г. Віцебска, дзе ў 1942-43 гадах нацысты пакаралі членаў падпольнай групы Л. Д. Бярозкінай, а таксама іншых удзельнікаў Віцебскага партыйна-камсамольскага падполля (скульптар А. Паўлючук, архітэктар А.Бельскі; граніт, бутавы камень).

Уяўляе 8-метровую прамавугольную стэлу з урэзаным у яе гранітным блокам, крыху ссунутым адносна вертыкальнай восі. Ніжэй блока гарэльефная выява твараў маладзёна і дзяўчыны — зборны вобраз барацьбітоў падполля. На стэле памятны надпіс.

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya