Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) — колішні рымска-каталіцкі храм у Віцебску. Дзейнічаў у XVIII — XIX стст. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны, на месцы былога рамесніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка. Стаяў побач з царквой Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. У 2-й пал. XIX ст. касцёл да непазнавальнасці перабудавалі расійскія ўлады, а ў 1950-я будынак канчаткова зруйнавалі. Да нашага часу захаваліся падмуркі. ГісторыяМураваны касцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 годзе, пры ім мелася драўляная плябанія. Пазней належаў да кляштара марыявітак[1]. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1842—1844 роках расійскія ўлады зачынілі касцёл з прычыны яго блізкага размяшчэння да праваслаўнай Дабравешчанскай царквы[2]. Неўзабаве будынак перабудавалі (разабралі вежы). У 1862—1903 роках у будынку колішняга касцёла размяшчаўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губернскай управы, архіў канцылярыі віцебскага генерал-губернатара. Касцёл пацярпеў у Другую сусветную вайну. У кан. 1950-х — пач. 1960-х помнік зруйнавалі савецкія ўлады. АрхітэктураКасцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нефная 2-вежавая базіліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, фланкіраваны 5-яруснымі шатровымі вежамі[1]. ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia