Узгорскі замак (Віцебск)Узгорскі замак, Узгорскі астрог — драўлянае абарончае збудаванне Віцебска XVI—XVIII стагоддзяў. Узгорскі замак размяшчаўся на поўнач ад Верхняга і Ніжняга замкаў паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Віцьба. Займаў частку Узгор'я і Успенскую гару. Замак намаляваны на чарцяжы Віцебска 1644 года. Гісторыя![]() Першапачатковае неўмацаванае паселішча, якое ўзнікла ў X—XIII стагоддзях, займала тэрыторыю каля 2 га на паўднёвай і часткова ўсходняй ўскраінах вострава, уздоўж берага Віцьбы. У XIII—XV стст. паселішча пашыралася ў паўночным кірунку. У XIV—XV стст. тут пабудаваны Васкрасенская і Увядзенская цэрквы, царква Прасвятой Багародзіцы. У канцы XVI стагоддзя, з атрыманнем горадам Магдэбургскага права, на тэрыторыю вострава перанесены гандлёва-эканамічны цэнтр Віцебска, былі пабудаваныя драўляная ратуша, гасціны двор і гандлёвыя рады. На мяжы XVI—XVII стст. паўднёвая частка вострава была абнесеная драўлянымі сценамі. У дакуменце 1596 яна названая «Астрог Узгорскі», па інвентарах 1641, 1664 гг. вядомая як Узгорскі замак. Замак меў форму, блізкую да прамавугольнай, і плошчу каля 10 га. Па паўночнай мяжы збудавання (праходзіла па сучаснай вуліцы Янкі Купалы) быў выкапаны роў шырынёй 15-20 метраў, глыбінёй да 8 метраў. Агульная даўжыня драўляных умацаванняў замка ў 1656 г. складала каля 1800 м. Замак быў умацаваны 11-ю драўлянымі вежамі і злучаўся мостам праз Віцьбу з Ніжнім замкам. У паўночнай сцяне знаходзіліся «Суражскія вялікія праезныя вароты», ва ўсходняй сцяне — «Вароты Кстоўскія», у заходняй — «Падзвінскія праезныя вароты». Па тэрыторыі замка ў XVII стагоддзі праходзілі вуліцы Вялікая (цяпер — вуліца Леніна), Узгорская (вуліца Суворава), Падзвінская (вуліца Талстога), Багародзіцкая (вуліца Камісара Крылова), Палупіты. На рацэ Віцьба, ля сцен Верхняга і Ніжняга замкаў, знаходзіліся 2 вадзяныя млыны — мяшчанскі і манастырскі. Яны былі ўмацаваныя і акрамя асноўнай неслі абарончую функцыю. За паўночнай сцяной Узгорскага астрога размяшчалася Узгорская слабада, засяленне якой пачалося ў XVI стагоддзі. Замак неаднаразова гарэў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў і канчаткова спалены ў 1708 годзе падчас Паўночнай вайны па загаду Пятра I рускімі войскамі падчас адступлення. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia