Свята-Троіцкая царква (Віцебск)
Віцебская Троіцкая царква на Пескаваціку. У адрозненне ад Свята-Троіцкага Маркава манастыра называлася ў народзе «Чорнай». ГісторыяІснавала ў XVIII — пачатку XX стст. у Віцебску. Пабудавана з дрэва ў 1761 г. на сродкі кашталяна Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618 г. Належала цэху цаніннікаў. У 1927 г. абрынуўся спарахнелы ад часу дах сяродкрыжжа. Ад гэтага часу храм не аднаўляўся. Архітэктура![]() Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны васьмігранны зруб быў завершаны светлавым васьмярыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя, двух'ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызніц па баках алтарнага зруба (з усходу). Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі.
У мастацтвеЦаркву ў розны час малявалі Дзмітрый Струкаў і Яфім Мінін.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia