Дом-камуна (Віцебск)
Дом-камуна, таксама пяты камунальны дом — будынак у Віцебску, размешчаны па адрасе вуліца Максіма Горкага, 36/25. Пабудаваны ў 1927—1929 гг. па праекце архітэктара А. Вышалескага. Першы ў БССР будынак падобнага тыпу, пабудаваны для забеспячэння рабочых зручным жыллём. Прыклад савецкай архітэктуры 1920-х гадоў. Архітэктура![]() Дом уяўляе сабой 4-павярховы будынак са складанай планіроўкай. Складаецца з цэнтральнага аб’ёму і бакавых крылаў. На фоне сцяны фасада вылучаюцца 2 вынесеныя наперад закругленыя аб’ёмы лесвічных клетак. Дом быў разлічаны на пражыванне 280—300 чалавек. Прадугледжваліся пакоі для несямейных (24 м² на 4 чалавек), для маласямейных (12—15 м² на 2—3 чалавек). ![]() Кожная група пакояў на 18—24 чалавек аб’ядноўвалася холам для адпачынку і заняткаў, мела кухню і прыбіральні. У тарцах бакавых крылаў дома, па адной на кожным паверсе, размяшчаліся 8 двухпакаёвых кватэр. На першым паверсе ў цэнтральнай частцы размяшчаліся грамадскія памяшканні — зала, хол, чытальная зала, крамы. У цокальным паверсе — камунальна-бытавыя (душ, пральня, сушылка). У канцы 1930-х і пачатку 1950-х гадоў (будынак згарэў у часы Вялікай Айчыннай вайны) дом-камуна рэканструяваўся. Пасля рэканструкцыі стаў секцыйным з ізаляванымі 2—3-пакаёвымі кватэрамі і невялікімі дапаможнымі памяшканнямі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia