Пакроўская вуліца (Віцебск)

Пакроўская вуліца
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пакроўская вуліца — вуліца, размешчана ў заходняй частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 600 метраў, ад вуліцы Савецкай Арміі да 1-й вуліцы Жарэса.

Вуліца перасякаецца з 1-й вуліцай Красіна і вуліцай Кандрацьева.

Бібліятэка імя Якуба Коласа

Пакроўская вуліца фармавалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Назву атрымала ад драўлянай Пакроўскай царквы, пабудаванай у канцы XVIII стагоддзя, якая праіснавала да 1860-х гадоў. У 1850-х гадах вуліца была падзелена на 1-ю і 2-ю Пакроўскія вуліцы, якія ў пачатку XX стагоддзя пачалі называцца, адпаведна, Вялікай і Малой Пакроўскай вуліцы. Вуліца, у тыя часы, у паўночным кірунку была працяглей сучаснай на 200 метраў і выходзіла да акопнай Ільінскай плошчы. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзілася тытунёва-махоркавая фабрыка і паравы завод па вытворчасці алею. З 1927 года да пачатку 1990-х называлася вуліца Дзяржынскага.

Забудова

Пакроўская, 5
Пакроўская, 10
Пакроўская, 12

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya