Парк імя Фрунзэ (Віцебск)
Парк імя Фрунзэ — лесапарк, размешчаны ў цэнтры горада Віцебск, у Кастрычніцкім раёне, на берагах ракі Віцьба і ручая Дунай. АпісаннеПлошча парку — 15 га. У парку пераважае пейзажная планіроўка, у цэнтральнай частцы — рэгулярная. Высаджана каля 700 дрэў і кустоў розных парод, сярод якіх: бяроза, вярба, таполя канадская, акацыя белая, клёны пірамідальны і вастралісты, ясень звычайны. У цэнтры парку, на Кстоўскай гары, знаходзіцца канцэртная зала «Віцебск», да якой праз р. Віцьба ад вуліцы Леніна вядзе пешаходны мост 1000-годдзя Віцебска. Непадалёку таксама пабудавана некалькі невялікіх масткоў праз Віцьбу і Дунай. У правай частцы парку — фантан. Парк закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя як Архіерэйскі сад. Агульнадаступным стаў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1926 годзе перайменаваны ў Парк культуры і адпачынку імя Фрунзэ, у гонар рэвалюцыянера і савецкага дзяржаўнага дзеяча. З дарэвалюцыйных гадоў тут была прыватная забудова, але потым яе знішчылі і зрабілі паўнацэнны парк з летнім тэатрам. У сярэдзіне 1930-х гадоў на тэрыторыі парку быў створаны гарадскі піянерскі сад імя Фрунзэ — першы дзіцячы парк г. Віцебска. У гады Вялікай Айчыннай вайны піянерскі сад спыніў сваю работу. А пасля вайны ён аднавіўся як агульнагарадскі. У 1950-я гады тут праводзілася шмат масавых мерапрыемстваў і канцэртаў, працавалі павільёны для чытання і гульні ў шахматы, валейбольная пляцоўка, більярдная. У 1970-я гады парк быў рэканструяваны. У яго цэнтры быў усталяваны святломузычны фантан. Доўгі час у парку працавалі атракцыёны. У 2000-я гады яны спынілі сваё існаванне. У 2017 годзе стары фантан замянілі на новы[1][2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia