Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква (Віцебск)
Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква — праваслаўны храм у Віцебску, разбураны ў 1936 годзе і адноўлены напачатку XXI ст.. Царква знаходзіцца на заходнім боку Рынкавай плошчы. Помнік архітэктуры віленскага барока. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц драўляная праваслаўная царква існавала ўжо ў 1558 г., упамінаецца ў інвентары 1618, паказана на «Чарцяжы Віцебска 1664 г.». Гарэла ў 1708, 1733. Складалася з трох квадратных у плане зрубаў: асноўнага, алтарнага і бабінца з вежай над ім, накрытых асобнымі шатровымі дахамі з галоўкамі. На яе месцы, побач з гандлёвымі радамі, у 1772 г. па фундацыі віцебскага купца Мікалая Смыка пабудавана ў стылі позняга «віленскага» барока мураваная ўніяцкая царква. Арыентацыя алтара зменена з усходу на поўнач. Галоўным фасадам царква выходзіла на плошчу ў бок Віцьбы. Асвячона ў 1772 г. З 1834 г. храм перададзены праваслаўным. У 1841 г. полацкі епархіяльны архітэктар А. Порта склаў праект яго перабудовы ў стылі посткласіцызму, які аднак не рэалізавалі. Меркавалася на галоўным фасадзе прыбудаваць не адпаведны маштабу будынка чатырохкалонны порцік, атыкавы франтон замяніць пакатым трохвугольным тымпанам, пад нефам надбудаваць несапраўдны паўсферычны купал, завяршэнні вежаў зрабіць таксама паўсферычнымі. Але ва У 2-й палове ХІХ ст. быў узведзены толькі несапраўдны псеўдарускі купал з цыбулепадобнай галоўкай[1]. ![]() ![]() У 1913 г. царква была адрамантавана, а ў 1936 г. узарвана. У 1992 г. зямельны ўчастак на скрыжаванні сучасных вуліц Суворава і Талстога, дзе стаяў храм і захаваліся яго падмуркі, згодна з рашэннем Віцебскага гарвыканкама, перадалі грэка-каталіцкай парафіі пад праектаванне аднаўлення Васкрасенскай Рынкавай царквы, але ўжо ў 1996 г. віцебскія ўлады перадалі пляц Беларускаму экзархату РПЦ. У верасні 2001 пачалося аднаўленне храма. Будаўніцтва вяло вытворчае будаўнічае камерцыйнае прадпрыемства «Белімпекс». У 2008 г. скончана аднаўленне-рэканструкцыя храма пад праваслаўную царкву. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой аднанефавы храм у стылі віленскага барока з паўкруглай арыентаваная на поўнач апсідай з рызніцамі па баках, якія надавалі будынку прамавугольны план[1]. Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма трохпавярховымі вытанчанымі вежамі і мае складаную хвалістую паверхню. Паміж вежаў — двух’ярусны барочны франтон, у ХІХ ст. заменены на больш нізкі класічны. Храм даволі сціплы па памерах і складаецца з аднаго нефа. Гэта абумоўлівалася, відаць, шчыльнай забудаванасцю Рынкавай плошчы. З поўначы храм завяршаецца паўкруглай апсідай з высокім фігурным барочным франтонам і дзвюма нізкімі рызніцамі па баках. Сцены былі аздобленыя плоскімі пілястрамі і завершаныя прафіляванымі карнізамі, скразныя ярусы вежаў і франтон упрыгожаныя стылізаванымі валютамі. Вежы завяршаліся фігурнымі купалкамі[1]. Пра аўтара храма дакладна нічога не вядома, аднак ёсць меркаванне, што ім быў Іосіф Фантана III, які збудаваў Успенскі сабор у Віцебску.[2] У наш час храм аднавілі ў пачатковым барочным выглядзе. У сілуэце Віцебска
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia