Помнік Пятру Міронавічу Машэраву (Віцебск)
Помнік Пятру Міронавічу Машэраву — помнік у Віцебску, размешчаны на вуліцы Замкавай, каля гасцініцы «Віцебск». Пастаўлены ў 1980 годзе ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава. Аўтары — скульптар З. Азгур, архітэктар Ю. Казакоў. Бюст адліты на Мінскім заводзе манументальных скульптур. Адкрыты 18 лістапада 1980 года. АпісаннеУ цэнтры пляцоўкі, выкладзенай шэрымі плітамі паліраванага граніту, на пастаменце прамавугольнай формы (вышыня пастамента 2,5 м), абліцаваным чырвоным гранітам, пагрудны бюст П. М. Машэрава (вышыня — 1,2 м). На пастаменце выява 2 ордэнаў Леніна, медалёў «Залатая Зорка», «Серп і Молат» і надпіс: «Машэраў Пётр Міронавіч Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы». Злева ад бюста размешчаны асіметрычна пасунуты паперад гранітны камень кубічнай формы. На яго гранях — рэльефы, што сімвалізуюць баявыя і працоўныя поспехі П. М. Машэрава. На фасаднай грані — выява сцяга і лічбы «1941—1945». Скошаную бакавую грань упрыгожваюць каласы, серп і молат на кавадле. Урачыстасць і дэкаратыўнасць помніку надаюць таксама колеравыя кантрасты чырвонага і шэрага граніту з цёмнай бронзай. Выразнасць пластычнай формы, кампазіцыйная звязанасць з месцам — адметнасць помніка. Архітэктурна-планіровачную кампазіцыю помніка складаюць 4 газоны, пляцоўкі асіметрычнай формы, акружаныя бардзюрам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia