Пакроўскі сабор (Віцебск)
![]() Пакроўскі сабор — праваслаўны храм у Віцебску, помнік манументальнай культавай архітэктуры XIX стагоддзя. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Леніна (былая Вялікая) і Шубіна. ГісторыяПабудаваны ў 1814 годзе ў стылі класіцызму як касцёл кляштара трынітарыяў на месцы драўлянага касцёла (закладзены ў 1758 годзе). Пасля закрыцця кляштара ў 1847 годзе і перадачы яго ў праваслаўнае ведамства перабудаваны пад праваслаўную царкву (1858—1862), асвечаны як Пакроўская. Храм дзейнічаў у горадзе нават у перыяд акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны. У гэты час сюды са зробленага бальшавікамі музея атэізму былі перанесены мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай, перавезеныя ў 1943 годзе у полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, дзе яны знаходзяцца і зараз. Падчас вызвалення горада часцямі Савецкай Арміі царква была часткова зруйнавана (знесены вежы, купал, дах) і ў такім выглядзе прастаяла да канца 1980-х гадах. Адноўлены ў пачатку 1989 года (архітэктары Б.У. Лядзенка, І.М. Рацько). Абкружаны каванай агароджай на мураваных слупах. У 1989 годзе адрэстаўраваны. Царква Святога Афанасія![]() Далучана з усходняга боку да Пакроўскага сабора, пабудаванага ў 19 ст. (у гады Вялікай Айчыннай вайны таксама была зруйнавана). Адноўлена (асвячона ў 1989). Уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак пад 2-схільным бляшаным дахам з 3 аформленымі пластычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі па кожным схіле. Плоскасныя фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутры малітоўная зала падзелена на 3 часткі шырокімі парабалічнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам. Літаратура
СпасылкіПакроўскі сабор (Віцебск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
|
Portal di Ensiklopedia Dunia