Полацкае кадэцкае вучылішча
Полацкае кадэцкае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Гісторыя1 верасня 2010 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 572 ад 16 ліпеня 2010 года «Аб адкрыцці ўстановы адукацыі „Полацкае кадэцкае вучылішча“», Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта № 518 ад 18 жніўня 2010 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі Полацкае кадэцкае вучылішча» на базе ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4» была адкрыта ўстанова адукацыі «Полацкае кадэцкае вучылішча». Для арганізацыі навучання кадэтаў па праграмах, якія прадугледжваюць ваенную падрыхтоўку, іх аб’ядноўваюць у выхаваўчыя групы. У групе з кадэтамі працуюць афіцэры. Выхаваўчая і ваенная падрыхтоўка ўключае: ваенную падрыхтоўку — вывучэнне Статута, агнявая падрыхтоўка, тапаграфія, медыцынская падрыхтоўка, страявая падрыхтоўка; спартыўную падрыхтоўку; эстэтычную падрыхтоўку. Акрамя заняткаў па ваеннай падрыхтоўцы кадэты ў групе рыхтуюць дамашнія заданні, за выкананнем якіх сочыць афіцэр-выхавальнік. У матэрыяльную базу вучылішча ўваходзяць: спартыўная зала, навучальныя кабінеты, трэнажорная зала, цір, пляц, кабінет дапрызыўнай падрыхтоўкі, велагарадок, медыцынскі кабінет; бібліятэка, сталовая[1]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia