Тэрытарыяльныя войскі Беларусі
Войскі тэрытарыяльнай абароны (ТэрА) Беларусі — род войск ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі. Войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе. Гісторыя стварэнняУ пачатку 2000-х, ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні стала арганізацыя тэрытарыяльнай абароны[2]. Таксама, абапіраючыся на замежны вопыт, ваеннае камандаванне прыйшло да высновы, што пагроза для краіны можа адыходзіць не толькі ад замежнай дзяржавы, але і ад экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак. Зыходзячы з войнаў у Афганістане і Чачні, дзе значна пашырыліся і павялічыліся маштабы шкоды ад дыверсійнай работы, паўстала неабходнасць стварэння тылавых ахоўных падраздзяленняў. Гістарычны вопыт, асабліва Вялікая Айчынная вайна, паказаў, што ў выпадку поўнамаштабнай вайны партызанскія аперацыі здольны значна скаваць і аслабіць сілы праціўніка[3]. Усе гэтыя фактары спрыялі стварэнню тэрытарыяльных войскаў. У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў. Мэты і задачыТэрытарыяльныя войскі прызначаны для выканання наступных задач[4]:
СкладДля вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі, якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны. Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных УС РБ. Камплектаванне фарміраванняў вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот[4]. Сёння створана сем зон тэрытарыяльнай абароны, якія адпаведаюць абласцям і г. Мінску. Кіраванне тэрытарыяльнымі зонамі абароны ажыццяўляюць мясцовыя органы ўлады на чале са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і кіраўнікамі раённых выканкамаў. Аператыўнае кіраўніцтва часткамі ТэрА ў ваенны час ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных Сіл[2][4][5]. Звычайна, тэрытарыяльныя батальёны маюць такую структуру:
Святы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia