115-ы зенітна-ракетны полк
115-ы зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Брэст. ГісторыяУ 1949 годзе ў Брэсце быў сфарміраваны 817-ы кадравы зенітны артылерыйскі полк, на ўзбраенні якога стаялі 85-мм зенітныя гарматы. Полк фарміраваўся ў складзе 50-й гвардзейскай дывізіі 123-га стралковага корпуса. Месцам дыслакацыі быў вызначаны Паўночны гарадок горада Брэста. 15 лютага 1969 года 817-ы ЗРП быў перафарміраваны ў 115-ю зенітную ракетную брыгаду. Восенню 2010 года брыгада рэарганізавана ў 115-ы зенітны ракетны полк. У 1957 годзе на ўзбраенне палка паступілі зенітныя ракетныя комплексы С-75. У далейшым на ўзбраенне палка былі пастаўленыя зенітныя ракетныя комплексы С-125 і С-200. У 2006 годзе было здзейснена пераўзбраенне брыгады на сучасныя зенітна-ракетныя комплексы С-300. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia