108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння
108-ы асо́бны полк матэрыя́льнага забеспячэ́ння — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Навагрудак. ГісторыяВайсковая часць 14103 была сфарміравана 2 кастрычніка 1985 года. У адпаведнасці з патрабаваннямі дырэктывы Міністэрства абароны СССР і ў мэтах выканання дырэктыў камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і камандуючага 28-й агульнавайсковай арміяй на фондах 69-га асобнага аўтамабільнага батальёна падвозу гаручага быў сфармаваны кадр упраўлення 108-й брыгады матэрыяльнага забеспячэння. А неўзабаве ў адпаведнасці з дырэктывамі Міністэрства абароны СССР і камандуючага войскамі ЧБВА кадр упраўлення брыгады быў перайменаваны ва ўпраўленне 108 брмз. 1 кастрычніка 1993 года брыгада была перафарміравана ў 108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння. Асноўная задача 108 апмз — падвоз матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой падрыхтоўкі і штодзённай дзейнасці злучэнняў і воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia