61-я знішчальная авіябаза
61-я знішча́льная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Баранавічы. Гісторыя15 снежня 1950 года ў Беларусі пачалося фарміраванне папярэдніка цяперашняй авіябазы — 61-га знішчальнага авіяпалка супрацьпаветранай абароны. У студзені 1951 года была створана 39-я знішчальная авіяцыйная дывізія войск СПА, у яе склад увайшоў 61-ы знішчальны полк. 01.05.1951 г. палку быў уручаны Баявы Сцяг. Гэты дзень і стаў адзначацца як гадавіна стварэння часці. У 1951 г. 61-ы знішчальны авіяполк быў пераведзены на штат палка першай лініі. На ўзбраенні 61-га знішчальнага палка спачатку стаялі самалёты МіГ-15, По-2, Як-11. Першыя рэактыўныя крылатыя машыны паступалі ў кантэйнерах, збіраліся на стаянках аэрадрома ў суровых зімовых умовах. Лётчыкі палка ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Карэі. У 1953 годзе яго асабісты склад прыступіў да асваення новага тыпу авіяцыйнай тэхнікі — самалётаў Як-25М і Міг-17, а ў 1959 годзе на ўзбраенне паступілі звышгукавыя самалёты-перахватчыкі Су-9. У 1962—1965 гг. полк выконваў баявыя задачы з лядовых аэрадромаў у раёне Зямлі Франца-Іосіфа па ахове паўночнай Дзяржаўнай мяжы СССР. У 1968—1971 гг. полк пачаў асваенне самалётаў МіГ-25П, Міг-25. У 1984—1985 гг. на ўзбраенне палка паступілі знішчальнікі МіГ-23, у 1991 г. — Су-27, а яшчэ праз два гады — МіГ-29. У 1992 г. згодна з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 11-ы корпус супрацьпаветранай абароны быў скасаваны, і 61-ы авіяполк увайшоў у склад Ваенна-паветраных сіл Беларусі, а ў 1994 г. ён быў ператвораны ў 61-ю знішчальную авіябазу. 18 чэрвеня 2004 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асабістаму складу 61-й знішчальнай авіябазы былі ўручаны новыя Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта. З 2004 года на ўзбраенне авіябазы пачалі паступаць першыя мадэрнізаваныя на 558-м АРЗ знішчальнікі МіГ-29БМ («беларускі мадэрнізаваны», тып «9.11»), а пасля і папярэдне ўдасканаленыя двухмесныя Су-27УБМ1[2]. Сёння авіябаза ў Баранавічах — адна з дзвюх знішчальных часцей беларускіх Ваенна-паветраных сіл (другая, 927-я авіябаза, знаходзіцца ў г. Бяроза). У 2004 г. на ўзбраенне 61-й авіябазы пачалі паступаць першыя ў рэспубліцы мадэрнізаваныя знішчальнікі МіГ-29БМ, а затым Су-27УБМ1. Першы публічны паказ звяна мадэрнізаваных МіГ-29БМ адбыўся ў час паветранага парада ў Мінску 3 ліпеня 2004 года. 7 снежня 2012 года на аэрадроме ў Баранавічах адбылося ўрачыстае пастраенне асабовага складу 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Беларусі, падчас якога адбыўся афіцыйны вывад знішчальнікаў Су-27 з баявога складу ВПС і войскаў СПА Беларусі. Абсталяваная знішчальнікамі Су-27 1-я эскадрылля 61-й знішчальнай авіябазы была заснавана 1 снежня 2012 года. Пасля гэтага ў складзе 61-й знішчальнай авіябазы засталіся толькі дзве эскадрыллі, абсталяваныя знішчальнікамі МіГ-29, якія і ўяўляюць сабой усю знішчальную авіяцыю Беларусі[3]. У маі 2014 года змяшаныя дзяжурныя сілы забяспечвалі ахову паветранай прасторы падчас правядзення ў Мінску чэмпіяната свету па хакеі з шайбай. Дзяжурства ажыццяўлялася з аэрадрома Баранавічы і Мачулішчы (дзяжурная пара МіГ-29)[2]. Камандзіры
Здарэнні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia