231-я артылерыйская брыгада
231-я артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Бароўка. Гісторыя28 снежня 1982 года ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны СССР №314/1, была сфарміравана 231-я артылерыйская брыгада скарочанага складу, якая ўвайшла ў склад 7-й танкавай арміі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. У 1993 годзе злучэнне было перафарміравана ў 231-ы артылерыйскі полк скарочанага складу. У адпаведнасці з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2004 года ў выніку аб'яднання з 427-м рэактыўным артылерыйскім палком і 502-м супрацьтанкавым артылерыйскім палком часць была перафарміравана ў 231-ю змешаную артылерыйскую брыгаду. 1 снежня 2009 года 231-я змяшаная артылерыйская брыгада была перайменавана ў 231-ю артылерыйскую брыгаду. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia