Чувашыя
Чувашыя — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на ўсходзе Рускай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Свіягай. Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005). Чувашыя мяжуе з Ніжагародскай вобласцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ульянаўскай вобласцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чэбаксары. Нацыянальны склад: чувашы (67,69 %), рускія (26,53 %), татары (2,77 %), мардва (1,22 %), украінцы (0,49 %), марыйцы (0,27 %). Падзяляецца на 21 раён. Буйнейшыя гарады Чэбаксары і Новачэбаксарск, у якіх пражывае тры чвэрці гарадскога насельніцтва рэспублікі.
Вядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia