Югаславія на конкурсе песні Еўрабачанне
Югаславія ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1961 па 1992, прапусціўшы пры гэтым конкурсы з 1977 па 1980, а таксама ў 1985. За ўсю гісторыю свайго ўдзелу Югаславія змагла аднойчы здабыць перамогу, гэта адбылося ў 1989, калі краіну прадстаўляў гурт Riva, з песняй Rock me. Першай удзельніцай у 1961 годзе стала Ліліана Пятровіч, яна заняла на конкурсе 8-е месца. У цэлым акрамя перамогі 1989 года, лепшыя вынікі на конкурсе ад Югаславіі паказалі Лола Навакавіч у 1962, Даніэль у 1983 і гурт Novi fosili ў 1987, усе яны ў гады свайго ўдзелу занялі чацвертыя месцы. У 1991 годзе пачаўся працэс распада Югаславіі, аб сваёй незалежнасці аб'явілі Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія і Харватыя. Што датычыцца Сербіі і Чарнагорыі, яны пагадзіліся захаваць цесны саюз, і такім чынам склалі скарочаную версію Югаславіі. Такім чынам Югаславія ў асобе Сербіі і Чарнагорыі ўдзельнічала ў конкурсе 1992 года. Гэта быў апошні югаслаўскі ўдзел. З 1993 года Боснія і Герцагавіна, Славенія і Харватыя пачалі асобны ўдзел у конкурсе. Македонія прыядналася да конкурса ў 1998 годзе, а Сербія і Чарнагорыя (у складзе адной краіны) у 2004. Аднак потым краіна таксама распалася, і з 2007 года Сербія і Чарнагорыя прымаюць удзел у конкурсе асобна адна ад другой. За 27 гадоў удзелу Югаславія атрымала 1013 балаў. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасаванняСтанам на 1992 год гісторыя галасавання Югаславіі выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia