Турцыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Турцыя брала ўдзел ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1975 па 2012 год. У 1975 годзе прадстаўніца Турцыі Семіха Янкі з песняй «Seninle bir dakika» заняла апошняе масца, набраўшы ўсяго 3 балы. Пасля гэтага дзяржава была апошняй на конкурсе яшчэ двойчы: у 1983 і 1987 гадах, пры гэтым абодва разы краіна не атрымала ніводнага бала. Доўгі час удзел Турцыі ў конкурс быў не вельмі паспяховым, з 1975 па 1996 гады краіне толькі аднойчы ўдалося ўвайсці ў топ-10, гэта адбылося ў 1986 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт Klips ve Onlar, з песняй «Halley», яны занялі 9-е месца. У 1997 годзе краіна ўпершыню ўвайшла ў топ-3, трэцяе месца заняла Шэбнем Пакер, яна выконвала песню «Dinle». Яшчэ праз некалькі гадоў, у 2003, Сертаб Эрэнер з песняй «Everyway That I Can» здабыла для Турцыі першую і адзіную перамогу. З гэтага моманту вынікі краіны на конкурсе палепшыліся, з моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна толькі аднойчы не змагла ўвайсці ў фінал: у 2011. А ў фіналах пры гэтым, амаль заўсёды была ў топ-10. У 2010 годзе, гурт MaNga спыніўся за крок да перамогі, заняўшы другое месца. 14 снежня 2012 года, мясцовы вяшчальнік TRT аб’явіў аб тым, што Турцыя адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе 2013 года. Прычынай гэтага стала незадаволенасць краіны сістэмай галасавання на Еўрабачанні, а таксама асаблівае становішча краін «Вялікай пяцёркі», якія заўсёды, незалежна ад вынікаў, маюць права ўдзелу адразу ў фінале конкурса. Праз год, краіна зноў адмовілася ад удзелу, а 14 мая 2014, было аб'яўлена, што краіна больш ніколі не павернецца на конкурс. За ўсю гісторыю ўдзелу Турцыя набрала ў фінале 1995 балаў, а ў паўфінале — 790 балаў. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасаванняСтанам на 2012 год гісторыя галасавання Турцыі выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марселя Безансона
Фотагалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia