Конкурс песні Еўрабачанне 2025

Конкурс песні Еўрабачанне 2025
«Сардэчна запрашаем дадому»[1][2]
англ.: Welcome Home
Дата
1-ы паўфінал 13 мая 2025
2-і паўфінал 15 мая 2025
Фінал 17 мая 2025
Правядзенне
Месца правядзення Базель, Швейцарыя
Удзельнікі
Галасаванне
Конкурс песні Еўрабачанне

Конкурс песні Еўрабачанне-2025 (англ.: Eurovision Song Contest 2025; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2025; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2025) — 69-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Базелі (Швейцарыя) пасля перамогі краіны на конкурсе песні «Еўрабачанне 2024» з песняй «The Code» гурта «Nemo». Конкурс, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам і Швейцарскай вяшчальнай карпарацыяй (SRG SSR), прайшоў у Залі святога Якуба і складаўся з двух паўфіналаў 13 і 15 мая, а таксама фіналу 17 мая 2025 года. Вядучымі трох шоу былі Хэйзел Бругер і Сандра Студэр, а ў фінале да іх далучыўся Мішэль Ханзікер.

У конкурсе прынялі ўдзел вяшчальнікі з трыццаці сямі краін, гэта значыць столькі ж, колькі і ў двух папярэдніх конкурсах. Чарнагорыя павінна вярнуцца пасля двухгадовай адсутнасці, у той час як Малдова, якая першапачаткова планавала ўдзельнічаць, пазней адмовілася ад удзелу з-за эканамічных прычын і якасці свайго выканаўца.

Крыніцы

  1. 'United By Music' chosen as permanent Eurovision slogan. Eurovision.tv. European Broadcasting Union (EBU) (14 лістапада 2023). Праверана 14 November 2023.
  2. Meet your hosts for Basel 2025 (англ.). Eurovision.tv. EBU (20 студзеня 2025). Праверана 20 January 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya