Краіны-фіналісткі Краіны, якія не прайшлі ў фінал Краіны, якія прымалі ўдзел у мінулым Краіны, дыскваліфікаваныя падчас правядзення конкурсу
Галасаванне
Сістэма галасавання
Кожная краіна аддае два камплекты балаў (1—8, 10 і 12): адзін ад нацыянальнага журы, а другі ад тэлегледачоў. паўфіналы — толькі галасы гледачоў. Фінал — 50% журы + 50% тэлегледачы. Ва ўсіх трох шоу гледачы з краін, якія не ўдзельнічаюць, могуць галасаваць праз спецыяльную анлайн-платформу, пры гэтым іх галасы сумуюцца і налічваюцца як адзін набор балаў.
Конкурс песні Еўрабачанне-2024 (англ.: Eurovision Song Contest 2024; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2024; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2024) — 68-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у шведскім горадзе Мальмё. Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу песні «Еўрабачанне 2023», які прайшоў у Ліверпулі, з песняй Ларын «Tattoo». Месцам правядзення конкурсу стала «Мальмё Арэна». Даты паўфіналаў 7 і 9 мая, фінал конкурсу адбыўся 11 мая 2024 года. У фінале перамогу атрымаў прадстаўнік ШвейцарыіNemo з песняй «The Code».
Удзельнікі
Наступныя краіны заявілі аб сваім удзеле ў конкурсе ў 2024 годзе:[3]
Першы паўфінал адбыўся 7 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел пятнаццаць краін. У ім галасавалі краіны-ўдзельніцы першага паўфіналу, Вялікабрытанія, Германія, Швецыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».
Парадак выступленняў удзельнікаў быў вызначаны прадзюсарамі конкурсу і аб’яўлены 26 сакавіка. У дадатак да конкурсных песень першага паўфіналу, Вялікабрытанія, Германія і Швецыя выступілі падчас шоу, з’яўляючыся на сцэне пасля выступленняў удзельнікаў з Ірландыі, Ісландыі і Малдовы адпаведна.
Другі паўфінал адбыўся 9 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел шаснаццаць краін. У ім галасавалі краіны-ўдзельніцы другога паўфіналу, Іспанія, Італія, Францыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».
Парадак выступленняў удзельнікаў быў вызначаны прадзюсарамі конкурсу і аб’яўлены 26 сакавіка. У дадатак да конкурсных песень другога паўфіналу, Францыя, Іспанія і Італія выступілі падчас шоу, з’яўляючыся на сцэне пасля выступленняў удзельнікаў з Чэхіі, Латвіі і Эстоніі адпаведна.
Фінал адбыўся 11 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 25 краін: 10 краін з першага паўфіналу, 9 краін з другога паўфіналу, краіны «Вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія і Францыя) і краіна-гаспадыня — Швецыя. Нідэрланды, якія выступалі ў другім паўфінале, напярэдадні фіналу былі дыскваліфікаваныя (яны павінны былі выступіць пад нумарам 5). У фінале галасавалі журы і тэлегледачы ўсіх краін-удзельніц конкурсу гэтага года, а таксама тэлегледачы краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».
25 краін, якія ўвайшлі ў фінал, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у адпаведнасці з занятым месцам.
37 краін, якія прынялі ўдзел у галасаванні, размешчаны ў слупках злева направа, у адпаведнасці з парадкам англійскага алфавіта.
Вынікі галасавання журы размешчаны ў радку з белым фонам. Вынікі галасавання гледачоў размешчаны ў радку з жоўтым фонам.
Акрамя таго, у апошняй калонцы, пазначанай як «Іншыя», паказаны сумарныя балы гледачоў, якія галасавалі з іншых краін (тых, што не ўдзельнічаюць у конкурсе гэтага года).
Найлепшыя і найгоршыя вынікі выдзелены зялёным і чырвоным колерамі адпаведна.
Прэмія Марселя Безансона (англ.: Marcel Bezençon Awards) ўпершыню была ўручана на «Еўрабачанні-2002» у Таліне (Эстонія) найлепшым песням фіналістаў конкурсу. Заснавальнікі — Крыстэр Б’ёркман (прадстаўнік Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 1992) і Рычард Хэры (пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 1984» у складзе шведскага поп-гурта «Herreys»). Прэмія атрымала сваю назву ў гонар стваральніка песеннага конкурсу. Узнагароды ўручаюцца па трох катэгорыях: «прыз глядацкіх сімпатый», «найлепшы выканаўца» і «найлепшы кампазітар». Пераможцы былі абвешчаныя 11 мая, незадоўга да фіналу Еўрабачання.
Organisation Générale des Amateurs de l’Eurovision (больш вядомая як OGAE) з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, заснаванай у 1984 годзе ў Фінляндыі. Арганізацыя ўяўляе сабой сетку з больш як 40 фан-клубаў па ўсёй Еўропе і за яе межамі і з’яўляецца няўрадавай, непалітычнай і некамерцыйнай кампаніяй. Штогадовай традыцыяй OGAE стала тое, што галасаванне доўжыцца да галоўнага музычнага конкурсу Еўрабачанне, што дазволіла ўдзельнікам з больш як 40 клубаў галасаваць за любімыя песні.
У маі 2023 года кіпрыёцкі тэлевяшчальнік CyBC абвясціў, што будзе выкарыстоўваць пяты сезон шоу талентаў «Fame Story» у супрацоўніцтве з грэчаскім прыватным тэлеканалам Star для таго, каб абраць прадстаўніка ад Кіпра на «Еўрабачанне-2024»[24]. Грэчаскі тэлевяшчальнік ERT, эксклюзіўны ўладальнік правоў на мерапрыемствы «Еўрабачання» ў Грэцыі, падаў скаргу ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з нагоды таго, што нацыянальны адбор будзе транслявацца на прыватным тэлеканале Star[25]. Пазней паведамлялася, што Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс папраўкі ў правілы конкурсу па запыце ERT, і тое, што тэлевяшчальнік CyBC на будучыню вырашыў не выкарыстоўваць «Fame Story» у якасці нацыянальнага адбору[26]. Праз некаторы час тэлеканал Star афіцыйна пацвердзіў, што першапачаткова заяўлены фармат адбору не будзе выкарыстоўвацца для выбару прадстаўніка ад Кіпра[27]. 25 жніўня 2023 года кіпрыёцкі тэлевяшчальнік CyBC абвясціў, што абярэ прадстаўніка на конкурс унутраным адборам[28].
Удзел Ізраіля
Патрабаванні выключыць Ізраіль з конкурсу
Пасля пачатку вайны ў Газе карыстальнікі сацсетак, якія не падтрымліваюць дзеянні ЦАХАЛ, пачалі патрабаваць, каб Ізраіль быў адхілены ад удзелу[29]. У адказ Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што вайна Ізраіля з ХАМАС ніяк не паўплывае на яго ўдзел на конкурсе песні ў будучыні, і ізраільскі грамадскі вяшчальнік адказвае ўсім правілам сумленнай канкурэнцыі і зможа ўдзельнічаць у конкурсе разам з 36 іншымі вяшчальнікамі[30]. Прадстаўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза адмовілі прапалесцінскім актывістам і не будуць блакаваць удзел прадстаўнікоў Ізраіля ў конкурсе ў 2024 годзе[31].
23 студзеня 2024 года ісландскі тэлевяшчальнік RÚV абвясціў, што прыме канчатковае рашэнне наконт удзелу на «Еўрабачанні-2024» толькі пасля перамоваў з пераможцам «Söngvakeppnin», ісландскага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», які адбудзецца 2 сакавіка 2024 года[33]. У якасці прычыны была названая бягучая сітуацыя ў Ізраілі і крытыка з нагоды ўдзелу Ізраіля на конкурсе[33]. Акрамя таго, было абвешчана, што, хутчэй за ўсё, фінскі тэлевяшчальнік Yle ўчыніць аналагічным чынам: спачатку правядзе нацыянальны адбор, а толькі пасля яго вырашыць, ці будзе краіна ўдзельнічаць у конкурсе[33]. У канчатковым выніку, Yle і Windows95man прынялі рашэнне ўдзельнічаць у конкурсе[34].