Конкурс песні Еўрабачанне 2015 (англ.: Eurovision Song Contest 2015; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2015; ням.: Liederwettbewerb der Eurovision 2015) — 60-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Аўстрыі ў 2015 годзе. Аўстрыя стала краінай-пераможцам папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2014», які прайшоў у Капенгагене (Данія), набраўшы 290 балаў з песняй «Rise Like a Phoenix» у выкананні Канчыты Вурст, таксама былі абвешчаны папярэднія даты для абодвух паўфіналаў — 19 мая і 21 мая 2015 года. Фінал конкурсу прайшоў 23 мая 2015 года.
Лагатып конкурсу
На правядзенне конкурсу песні Еўрабачанне 2015 падалі свае заяўкі 6 населеных пунктаў Аўстрыі. Як стала вядома, з усіх гэтых заявак засталіся толькі тры асноўныя прэтэндэнты на правядзенне конкурсу. Па выніках, месцам правядзення ўсё ж такі быў выбраны «Вінер Штатхале»(ням.) (бел. ў Вене.Прыклад сцяга Беларусі ўнутры сэрца
Да юбілею (60-годдзя) конкурсу песні «Еўрабачанне» Еўрапейскі вяшчальны саюз прыйшоў да адзінагалоснага рашэння пра змяненні ў лагатыпе конкурсу, каб адзначыць адразу два юбілеі: юбілей конкурсу і юбілей лагатыпу (10-годдзе).[1] Сам лагатып падвергнуўся невялікім касметычным зменам, а менавіта:
Слова «Euro (v) ision» стала больш акуратным
Словы «Song Contest» і «Austria 2015» змянілі свой шрыфт на Gotham
Сэрца таксама падвергнулася змене і стала больш акуратным
Сцяг краіны-гаспадыні ўсярэдзіне сэрца зараз размяшчаецца пад вуглом
Вядучымі сталі Мір’ям Вайксельбраун, Эліс Тумблер і Арабэла Кісбауэр. Пра гэта 19 снежня 2014 заявіў аўстрыйскі вяшчальнік «ÖRF». Упершыню ў гісторыі конкурсу трыо вядучых складаецца толькі з жанчын. Яны традыцыйна для конкурсу вялі шоу на трох мовах — англійскай, французскай і (краіны-гаспадыні) нямецкай. У грынруме падтрымлівала сувязь з удзельнікамі Канчыта Вурст.
OGAE (фр.: Organisation Generale des Amateurs de l'Eurovision; англ.: General Organisation of Eurovision Fans) з’яўляецца адным з найбуйнейшых міжнародных фан-клубаў конкурсу Еўрабачанне. Ён мае філіялы па ўсёй Еўропе.[7] Утвораны ў 1984 годзе ў Фінляндыі.[8] Усе краіны, якія хоць раз прымалі ўдзел у Еўрабачанні, могуць мець свае ўласныя прэміі OGAE. Краіны, якія не маюць свайго ўласнага фан-клуба, з 2004 года аб’яднаны ў агульную арганізацыю «OGAE Rest of World». Кожны год арганізацыя абвяшчае чатыры некамерцыйныя конкурсы — конкурс песні, «Другі шанец», відэаконкурс і конкурс аўтарскай песні.[7]
Традыцыйна ўсе еўрапейскія фан-клубы OGAE робяць апытанні, падчас якіх і выяўляецца пераможца. Пяцёрка лепшых песень паводле версіі OGAE прадстаўлена ў табліцы:[9]