Паўночная Македонія на конкурсе песні Еўрабачанне
Паўночная Македонія дэбютавала на міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне ў 1998 годзе. Дэбют мог адбыцца раней, але ў 1996 годзе македонская песня не прайшла дадатковы адбор. Лепшы вынік краіны на конкурсе - 7-е месца, якое ў 2019 годзе, заняла Тамара Тадэўская, набраўшы 305 балаў. Раней па патрабаванні Грэцыі Паўночная Македонія, якая тады мела назву Македонія, ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне з дадаваннем да назвы краіны тлумачэння, што гэта «былая югаслаўская рэспубліка»[1] (англ.: former Yugoslav Republic), таму ў тытрах, у статыстыцы і ў дакументах конкурса было прынята напісанне F.Y.R. Macedonia[2]. У 2019 годзе пасля таго як краіна змяніла сваю назву на Паўночная Македонія, Грэцыя зняла пытанне аб тлумачэнні, і краіна пачала выступаць пад новай назвай - North Macedonia. Калі Паўночная Македонія была часткай Югаславіі, яе артысты ніколі не ўдельнічалі ад Югаславіі ў конкурсе.[3]. За ўсю гісторыю ўдзелу ў фіналах Паўночная Македонія набрала 671 бал, а ў паўфіналах 1085 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняПа стане на 2019 год гісторыя галасавання Паўночнай Македоніі выглядае наступным чынам:
ФотагалерэяЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia