Конкурс песні Еўрабачанне 1964
Конкурс песні Еўрабачанне 1964 стаў 9-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 года ў Капенгагене (Данія) ў канцертнай зале Ціволь. Удзел у конкурсе прыняло 16 краін. Першы раз ўдзельнічала Партугалія, а адмовілася ад удзелу Швецыя з-за страйку артыстаў. Выйграла конкурс Італія ў першы раз, яе прадстаўляла Джільола Чінквеці з песняй « Non ho l'étà». Другое месца заняла Вялікабрытанія ў чацвёрты раз. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца нееўрапейскіх паходжання (галандка Аннеке Гренлох мела інданезійскія карані). Змены ў правілахІзноў была змененая сістэма галасавання, колькасць членаў журы ў кожнай краіне было зноў скарочана да 10 чалавек, якія размяркоўвалі 9 ачкоў. Песня з найбольшай колькасцю галасоў атрымлівала ад дадзенай краіны 5 ачкоў, з другім вынікам - 3 ачкі, і трэцяя - 1 ачко. У выпадку, калі б адна песня атрымала ўсе галасы, гэтая песня атрымлівала б 9 ачкоў, а калі толькі 2 песні атрымлівалі галасы, першай ўручалася 6 ачкоў, а другі - 3. Калі 3 і больш песні атрымлівалі галасы, то першай давалася 5 ачкоў, другі - 3 і трэцяй - 1 ачко. ІнцыдэнтПадчас конкурсу на сцэну выскачыў чалавек з плакатам «Байкот Франка і Салазар», выступаў супраць удзелу ў канцэртнай праграме прадстаўнікоў Іспаніі і Партугаліі, дзе кіравалі дадзеныя дыктатары. Удзельнікі былых конкурсаў
Фінал
Балы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia