Андора на конкурсе песні Еўрабачанне
Андора ўдзельнічала на Еўрабачанні 6 разоў: з 2004 па 2009 год. Пры гэтым Андора з’яўляецца адзінай краінай, якая ніколі не ўдзельнічала ў фінале конкурсу. Найлепшым вынікам для дзяржавы стала 12 месца ў паўфінале ў 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў гурт Anonymous. Найгоршы вынік краіна атрымала за год да гэтага, у 2006-ым, калі краіну прадстаўляла спявачка Джэні, яна заняла апошняе, 23-е месца ў паўфінале. У 2010 годзе краіна адмовілася ад удзелу ў конкурсе з-за недастатку фінансавання, і з тае пары больш не вярталася на конкурс, хаця рабіла спробу ў 2012 годзе. За 6 гадоў удзелу Андора не набрала ні аднаго бала ў фінале (бо не ўдзельнічала), а ў паўфінале набрала 157 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняСтанам на 2009 год гісторыя галасавання Андоры выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
СпасылкіЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia