Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне як самастойная краіна прымае ўдзел з 2007 года. Дэбют краіны выйшаў няўдалым, Stevan Faddy з песняй «Ajde kroči» заняў 22 месца ў паўфінале (з 28 краін). У 2004—2005 гг. краіна прымала ўдзел у складзе Сербіі і Чарнагорыі, а да 1992 — у складзе Югаславіі. У 2009 годзе Чарнагорыі не хапіла да 10 месца толькі 2-х балаў, але нават калі б Чарнагорыя і заняла б 10 месца, ёй усё роўна не ўдалося б выйсці ў фінал, таму што прафесійнае журы абрала 10-й песняй Фінляндыю. У 2014 годзе Чарнагорыя ўпершыню змагла выйсці ў фінал, але там яна заняла толькі 19 месца (ад краіны тады ўдзельнічаў Сяргей Чэткавіч). 2015 год з’яўляецца на дадзены момант лепшым для Чарнагорыі. Ад краіны ўдзельнічаў Кнэз з песняй «Adio» і прайшоў у фінал. У фінале Кнэз заняў 13 месца, набраўшы 44 бала. З 2016 года Чарнагорыя больш не змагла прайсці ў фінал. За 2 разы ўдзелу ў фінале Чарнагорыя атрымала 81 бал, а ў паўфінале — 437 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняСтанам на 2019 год гісторыя галасавання Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia