Чэхія на конкурсе песні Еўрабачанне
Чэшская Рэспубліка ўдзельнічае ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2007 года. Дэбют быў няўдалым, як і наступныя два гады ўдзелу, Чэхія тройчы не патрапіла ў фінал, больш за тое, у паўфіналах яна двойчы заняла апошняе месца, і адзін раз перадапошняе. Пасля атрымання 0 балаў у 2009 годзе і адсутнасці зацікаўленасці чэшскай грамадскасці, ČT вырашыла адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. Але праз 5 гадоў краіна ўсё ж павярнулася на конкурс, ČT абвясціла аб вяртанні ў 2015 годзе. Упершыню Чэхія вырашыла выкарыстаць унутраны адбор для выбара ўдзельніка, аднак і на гэты раз краіне не пашанцавала. У 2016 годзе Чэхія ўпершыню выйшла ў фінал конкурса, Габрыэла Гунчыкава з песняй «I Stand» заняла 25 месца ў фінале. Праз год, у 2018, Чэхіі зноў удалося выйсці ў фінал, Мікалас Ёзэф з песняй «Lie to Me» стаў 6-ым, гэта лепшы вынік краіны за ўсю гісторыю на конкурсе. За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Чэхія атрымала ў фіналах 648 балаў, а ў паўфіналах — 1181 бал. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняСтанам на 2021 год гісторыя чэшскага галасавання выглядае наступным чынам:
ГалерэяСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia