Конкурс песні Еўрабачанне 2018 (англ.: Eurovision Song Contest 2018, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2018, парт.: Festival Eurovisão Da Canção 2018) — 63‑і конкурс песні «Еўрабачанне», які ўпершыню праходзіў у Партугаліі, у горадзе Лісабон, дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала з песняй «Amar pelos dois» на конкурсе мінулага года, які праходзіў ў горадзе Кіеў, Украіна. Першы і другі паўфіналы адбыліся 8 і 10 мая, фінал — 12 мая 2018 года.
На Еўрабачанні-2018 па суме галасоў ад тэлегледачоў і нацыянальных журы перамагла прадстаўніца ІзраіляНэта Барзілай з пацешнай песняй «Toy» («Цацка»)[1][2][3]. Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.
Месца правядзення конкурсу, Алтыс-Арэна у Лісабоне, Партугалія
Дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала на «Еўрабачанні 2017» з песняй «Amar pelos dois», конкурс прымала краіна-пераможца — Партугалія. Арганізацыяй конкурсу займаўся RTP[4]. Выканаўчы супервайзер конкурсу Ён Ола Санд на прэс-канферэнцыі пераможца прапанаваў партугальскаму вяшчальніку распачаць працэс адбору кандыдатаў на правядзенне конкурсу так, як гэта рабілася раней іншымі краінамі[4]. 15 мая 2017 года RTP пацвердзіў, што месцам правядзення конкурсу будзе горад Лісабон, аднак канчатковае рашэнне было прынята пазней[5].
Выбар месца правядзення
Асноўныя патрабаванні на конт выбару горада-гаспадара былі выказаны ў дакуменце, які Еўрапейскі вяшчальны саюз перадаў RTP пасля перамогі Партугаліі на конкурсе ў Кіеве:[6]
Месца, якое ўмяшчае каля 10000 гледачоў.
Міжнародны прэс-цэнтр, для 1500 журналістаў, з роўнымі магчымасцямі для ўсіх дэлегатаў.
Зручнае размеркаванне гатэляў (з рознымі коштавымі катэгорыямі), якое дазваляе размясціць не менш за 2000 дэлегатаў, акрэдытаваных журналістаў і гледачоў.
Эфектыўная транспартная інфраструктура, якая ўключае найбліжэйшы міжнародны аэрапорт з лёгка даступнымі злучэннямі з горадам, месцам правядзення і гатэлямі.
Акрамя Лісабону, іншыя гарады таксама заявілі, што жадаюць правесці у сябе: Брага, Эшпінью, Фару, Гандамар, Гімарайнш, і Санта-Мары-да-Фэйра.[7][8][9] Мэр горада Порту, Руі Марэйра, заявіў што не зацікаўлены ў тым, каб "марнаваць мільёны даляраў на правядзенне конкурсу",[10] але паабяцаў падтрымаць заяўку Вялікага Порту (Гандамар, Санта-Марыя-да-Фэйра, Эшпінью).[8]
13 чэрвеня 2017 года прадстаўнікі RTP сустрэліся з рэферэнс-групай еўрабачання ў штаб-кватэры ЕВС ў Жэневе. Падчас сустрэчы афіцыйныя асобы RTP, наведалі семінар, які быў прысвечаны некалькім тэмам, звязаным з правядзеннем конкурсу песні Еўрабачанне і перанялі вопыт украінскай тэлекампаніі НСТУ. Таксама яны мелі магчымасць прэзентаваць свае планы па правядзенню конкурса,у тым ліку і прапановы на конт месца правядзення.[11]
25 ліпеня 2017 года ЕВС і RTP абвесцілі пра тое, што ў выніку конкурсу горадам для правядзення конкурсу быў абраны Лісабон.[12] Акрамя таго RTP назвала Парк нацый, дзе знаходзіцца Алтыс Арэна, месцам правядзення.[13]
Адкрыты ў 1981 годзе, у 1987 годзе пашыраны, ёмістасць складала 3000 чалавек.[14] У 2017 годзе пачаўся рамонт выставачнага цэнтра, яго ізноў пашырылі. Такім чынам ёмістасць яго павялічылася да 15 000 чалавек.[15]
Шматфункцыянальная крытая арэна, адкрытая ў 2007 годзе з агульнай ёмістасцю 8000 чалавек, (4400 месцаў).[16] Праводзіла Чэмпіянат Еўропы па футзалу 2007.[17]
Шматмэтавая арэна, адкрытая ў 2001 годзе, з агульнай ёмістасцю 10 000 чалавек (3000 месцаў).[18] 4 сакавіка 2018 праводзіла нацыянальны адбор на конкурс песні Еўрабачанне.[19]
Шматмэтавы крыты стадыён быў адкрыты ў 1998 годзе, гэта самае вялікае крытае месца краіны з агульнай ёмістасцю 20000 чалавек. Праводзіў Сусветную выстаўку (1998)[21], Чэмпіянат свету па баскетболе сярод юнакоў да 19 гадоў (1999 г.)[22], Фінал Сусветнага Тура ATP (2000)[23], Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (2001)[24], Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын (2003)[25], Цырымонію MTV EMA (2005)[26], «Фінал чатырох» кубка УЕФА па міні-футболе (2001/2002, 2009/2010 і 2014/2015)[27] і мноства канцэртаў.
Праводзіў партугальскі нацыянальны адбор Festival da Canção (2001), а таксама мноства іншых канцэртаў і міжнародных мерапрыемстваў[28].
Арганізацыя конкурсу
Змены ў правілах
Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змены ў рэгламент конкурсу. Па новых правілах, краіны-удзельнікі не маюць права адпраўляць выканаўцаў або дэлегатаў, якім забаронена наведваць краіну-гаспадара. Таксама тэлеканал-арганізатар, абавязаны арганізаваць выступ усіх удзельнікаў ужывую на сцэне.
Па новых правілах, тэлеканал-арганізатар павінен выконваць усе тэрміны, якія ўсталяваныя ЕВС. Пры парушэнні тэрмінаў, ЕВС мае права перадаць конкурс іншай краіне.
Змены датычыліся і нацыянальных журы. Члены журы павінны галасаваць цалкам незалежна, справядліва, аб'ектыўна, выкарыстоўваючы свае прафесійныя навыкі. Член журы не павінен быць звязаны з удзельнікам або аўтарам песні[29][30].
Арганізатары конкурсу змянілі падлік галасоў журы. Калі раней адзін з пяці членаў журы ставіў песню на апошняе месца, а астатнія - на першае, то гэта пазбаўляла магчымасці песні атрымаць 12 балаў. Цяпер жа меркаванне аднаго члена журы паасобку, будуць маць меншую вагу, у параўнанні з меркаваннем большасці. Іншымі словамі, чым ніжэй ставіць песню , тым меней шанец паўплываць на агульны вынік, чым вышэй — тым уплыў яго меркавання большы[31].
Фармат
Дызайн
Слоган конкурсу, All Aboard! (бел. «Усе на борт!»), быў прэзентаваны на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 7 лістапада 2017 года ў Лісабонскім акіянарыуме [32] Візуальны дызайн быў створаны на аснове марскіх матываў, бо Партугалія знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну. Разам з асноўным лагатыпам, на якім намалявана стылізаваная ракавіна, былі распрацаваны дванаццаць дадатковых эмблемаў, якія сімвалізуюць розныя аспекты марской экасістэмы. Ён Ола Санд адзначыў, што тэма і лагатып конкурсу рэзаніруюць з гісторыяй Лісабона і падкрэсліваюць асноўныя каштоўнасці конкурса Еўрабачанне, уключаючы нашую разнастайнасць. Акіян злучае нас усіх. Яго разнастайнасць можа забяспечыць натхненне для ўсіх удзельнікаў конкурсу, якіх яны з нецярпеннем чакаюць у Лісабоне ў маі наступнага года.[33]
Вядучыя
Вядучыя конкурса песні «Еўрабачанне 2018»
8 студзеня 2018 года партугальскі вяшчальнік RTP абвесціў склад вядучых конкурса. Гэта былі Катарына Фуртада, Даніэла Руа, Сільвія Альберта і Філамена Каутэла.[34]. Філамена Каутэла стала актрысай у 2000 годзе. Першы дэбют у якасці вядучай адбыўся ў 2005 годзе на тэлеканале MTV Portugal. Была вядучай нацыянальнага адбору Festival da Canção 2017 і абвеснікам «Еўрабачання» 2017 года. Сільвія Альберта штогадовая вядучая Festival da Canção. Таксама была абвеснікам конкурса некалькі разоў. Даніэла Руа — актрыса тэатра і кіно, здымаецца ў папулярным серыяле Марская паліцыя: Лос-Анджэлес, была сувядучай Суперкубку Super Bowl. Катарына Фуртада некалькі гадоў працавала актрысай і вядучай. Яна была паслом добрай волі ААН. У 2013 годзе атрымала прэмію «Жанчына года» часопіса GQ[35].
Відэа прэзентацыі
Дырэктар тэлеканала RTP Даніэль Дэўсдаду паведаміў, што посткарды удзельнікаў будуць здымацца ў розных месцах Партугаліі. Кожны посткард будзе здымацца па асобным сцэнары для кожнага ўдзельніка. Паводле задумы ўдзельнікі адкрываюць для сябе нешта новае ў краіне-гаспадары Партугаліі[35].
Удзельнікі
7 лістапада 2017 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 42 краіны/ Пазней да ўдзельнікаў прыядналася Македонія, якая да гэтага часу была не дапушчана да ўдзелу з-за даўгоў перад ЕВС. Расія павярнулася на конкурс. Аўстралія, якая не з’яўляецца членам ЕВС, таксама атрымала дазвол удзельнічаць у конкурсе ў гэтым годзе.
Вяртанне
Краіны-удзельнікі першага паўфіналу Краіны, якія галасуюць у першым паўфінале Краіны-удзельнікі другога паўфіналу Краіны, якія галасуюць у другім паўфінале
Расія — пасля аднаго года перапынку, з-за забароны Украінай пусціць на сваю тэрыторыю прадстаўніцу Расіі, краіна павяртаецца на конкурс.
Адмова ад удзелу
Андора — 14 мая 2017 года генеральны дырэктар «RTVA» Шаўер Мухаль паведаміў, што краіна не возьме ўдзел у конкурсе з-за фінансавых праблем і рэструктурызацыі кампаніі[36].
Боснія і Герцагавіна — 18 верасня 2017 BHRT афіцыйна паведамілі, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе. Прычынай для адмовы сталі фінансавыя праблемы ў краіне[37].
Люксембург — праграмны дырэктар вяшчальніка Люксембурга RTL[en] Стыў Шміт раней гаварыў аб прычынах няўдзелу краіны на конкурсе ў мінулым годзе. Ён падкрэсліў, што шанец на паспяховы ўдзел краіны ў конкурсе вельмі малы. «Я лічу, што з пашырэннем „Еўрабачання“, перамогі краіны засталіся ў мінулым. З новай сістэмай галасавання, поспех вельмі малаверагодны. Мікрадзяржавы ў дадзены момант гэтым занепакоеныя». Апошні раз Люксембург прымаў удзел у конкурсе ў 1993 годзе[38]. 29 жніўня 2017 года люксембургскі вяшчальнік RTL[en] пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс 2018 года[39].
Манака — 31 жніўня 2017 года вяшчальнік Манака Télé Monte Carlo[en] пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс ў 2018 годзе[40].
Славакія — 8 жніўня 2017 года стала вядома, што славацкі нацыянальны вяшчальнік RTVS разглядае пытанне аб магчымым вяртанні краіны на конкурс гэтага года. PR-менеджэр вяшчальніка Юрай Кадаш заявіў, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.[41]. 11 верасня 2017 года славацкі вяшчальнік RTVS заявіў аб тым, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе[42].
Турцыя — пасля таго як змянілася кіраўніцтва турэцкага вяшчальніка TRT, з’явілася інфармацыя аб вяртанні краіны на конкурс у 2018 годзе. 12 ліпеня 2017 года, пераможца ад Турцыі 2003 года, Сертаб Эрэнер, у сваім Instagram заявіла, што краіна павернецца на конкурс у 2018 годзе, і пажадала поспехаў яе будучаму прадстаўніку. Аднак афіцыйнага адказу ад Тэлерадыёкампаніі Турцыі не было[43]. Акрамя таго, група MaNga, якая прадстаўляла Турцыю ў 2010 годзе з песняй We Could Be the Same[en], у сваім афіцыйным Твітэр-акаўнце намякнула на тое, што можа павярнуцца на конкурс. Пасля чаго ўдзельнікі групы напісалі адказ, што не збіраюцца ўдзельнічаць у «Еўрабачанні», а ўсяго толькі парадаваліся навіне аб тым, што краіна магчыма павернецца на конкурс[44]. 7 жніўня 2017 года турецкі вяшчальнік афіцыйна заявіў, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе[45].
Дэбют, які не адбыўся
Казахстан — 1 студзеня 2016 года тэлеканал «Хабар» стаў асацыяваным членам ЕВС, тым самым адкрыўшы для сябе магчымасць удзельнічаць у конкурсе[46]. Ім трансляваліся абодва паўфіналы і фінал «Еўрабачання 2017». Таксама, пераможца конкурса песні «Туркбачанне 2014», Жанар Дугалава, паведаміла, што яна зацікаўлена тым, каб прадставіць Казахстан на конкурсе[47].
Косава — Пад час першага паўфінала конкурса «Еўрабачанне 2017» косаўскі нацыянальны вяшчальнік «RTK» вёў перамовы з рэферэнс-групай «Еўрабачання» об магчымым удзеле ў конкурсе 2018 года. Як паведамлялі прадстаўнікі рэферэнс-групы, калі на конкурсе перамагла б краіна, якая прызнала Косава як незалежную дзяржаву, то краіна магла б узяць удзел у наступным конкурсе песні «Еўрабачанне»[48]. Краіна-пераможца «Еўрабачання 2017», Партугалія, прызнала незалежнасць Косава ў 2008 годзе[49], што можа гаварыць аб тым, што дэбют Косава Магчымы ў 2018 годзе. 28 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік «RTK» афіцыйна заявіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе[50].
Ліхтэнштэйн — 1 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік Ліхтэнштэйна 1FLTV афіцыйна пацвердзіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе[51].
Выканаўцы, якія вярнуліся
Канкурсанты, якія выступілі ў якасці паўнавартасных выканаўцаў
Лёсаванне краін-удзельнікаў на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года. Цырымонія ўключае ў сябе перадачу ключа і сцяга ад Кіеўскага гарадскога галавы (Віталь Клічко) да мэра Лісабона (Фернанда Медына). Пасля цырымоніі прайшло лёсаванне[54]. Першая частка лёсавання — размеркаванне краін «вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя) і краіны-гаспадара (Партугалія) на паўфіналы, ў якіх яны будуць галасаваць. Другая частка — размеркаванне краін-удзельніц па паўфіналах, якія адбудуцца 8 і 10 мая. 37 краін было раздзелена на 6 кошыкаў. Вяшчальнік краіны-гаспадара RTP сумесна з ЕВС і рэферэнтнай групай «Еўрабачання» вырашылі, што ў першым паўфінале возьмуць удзел 19 краін, а ў другім 18.[55]. У табліцы ніжэй указана чарговасць «выцягвання» краін-удзельніц.[56]
У гэтай табліцы прыведзены балы журы і тэлегледачоў. Краіны, якія выдзелены зялёным колерам, выйшлі ў фінал. Белыя і зялёныя радкі паказваюць балы журы, аранжавыя - балы тэлегледачоў. Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы.
У гэтай табліцы прыведзены балы журы і тэлегледачоў. Краіны, якія выдзелены зялёным колерам, выйшлі ў фінал. Белыя і зялёныя радкі паказваюць балы журы, аранжавыя - балы тэлегледачоў. Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы.
У гэтай табліцы пералічаны ўсе краіны-удзельнікі фінала, па нумарах выступу (усяго 26 краін), радкамі, зверху ўніз. 43 краіны, якія прымалі ўдзел у галасаванні, пералічаны слупкамі, злева направа. Для кожнага ўдзельніка атрыманыя балы адлюстроўваюцца ў два радкі.
У першым радку (белы фон) паказаны балы журы. У другім радку (аранжавы фон) паказаны балы тэлегледачоў.[101]
Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы. Ружовым - ніжэйшыя.
Алекс Папаканстанціну, Геральда Санлел, Віктар Свэнсан, Андэрз Рэзаў, Дыдрык
Прэмія OGAE
OGAE (фр. Organisation Generale des Amateurs d’Eurovision;англ. General Organisation of Eurovision Fans) — штогадовая і традыцыйная прэмія некамерцыйнай арганізацыі, якая праводзіць галасавання сярод сваіх клубаў[102].
Ніжэй прадстаўлены ТОП-5 краін:
Барбара Дэкс — прадстаўніца Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 1993. Нягледзячы на выдатнае выкананне, было адзначана, што сукенка і макіяж моцна сапсавалі агульны выгляд, і спявачка заняла апошняе месца, атрымаўшы ўсяго 3 балы[103].
У 1997 годзе зацверджана аднайменная прэмія, якая ўручаецца штогод ўдзельніку Еўрабачання, які мае самы недарэчны вобраз. Вызначэнне пераможца штогод праводзіцца сайтам EurovisionHouse.nl. Прагаласаваць за аднаго з канкурсантаў можа любы ахвотнік[103].
↑eurovision.tv. Scoreboard Semi-Final 1(англ.)(недаступная спасылка). eurovision.tv (13 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2018. Праверана 16 жніўня 2019.
↑eurovision.tv. Scoreboard Semi-Final 2(англ.)(недаступная спасылка). eurovision.tv (13 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2019. Праверана 16 жніўня 2019.