Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 (34-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2024 года. Рэгламент сезонаРэформы АБФФЛетась Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) прыняла рашэнне змяніць фармат правядзення другой лігі, фактычна разбіўшы яе на два дывізіёны — Д3 і Д4 (трэцюю лігу), каб сістэма нацыянальных спаборніцтваў была падобная на нармальную футбольную «піраміду». Першапачаткова, на паседжанні АБФФ 9 студзеня 2024 года, савет клубаў Вышэйшай і Першай ліг разгядаў пытанне ўдзелу дубля клубаў Д1 у другой лігі. З прычыны таго, што меркаванні на савеце падзялілася было прынятае рашэнне, што пытанне будзе вырашаць бліжэйшы выканкам федэрацыі. У выніку у Другой ліге павінны былі спаборнічаць 22 ці 42 каманды, якія былі б падзелены на два дывізіёны: «Захад» і «Усход». У кожным павінен быў прайсці двухкругавы турнір. Чатыры найлепшыя каманды з кожнага дывізіёна выходзяць у фінальную частку. Астатнія павінны былі згуляць стыкавыя матчы (за 9-22 месцы)[1]. Фінальная частка турніру павінна была складацца з 1/4 фіналу, паўфіналаў і фіналу. Каманды прайгралі ў 1/4 фіналу павінны былігуляць стыкавыя матчы за 5-8 месцы[1]. Дзве найлепшыя каманды з Д3 папаўнялі першую лігу. Пры гэтым, калі б у ліку пераможцаў апынуліся былыя дублі (другія каманды клубаў вышэйшай лігі), яны гулялі б пераходныя матчы з горшымі дублямі з Д2. Такім чынам, у першай лізе не магло адначасова гуляць больш за чатыры фарм-клубы[1]. Пасля дыскусій, публічных і кулуарных, АБФФ змяніла сваё меркаванне наконт фармату правядзення турніру. У канцы студзеня Федэрацыя футбола разглядала ў якасці асноўнага фармата першынства з 3 зонамі па 12 каманд[2]. У лютым на зацвярджэнне выканкаму АБФФ быў вынесены наступны фармат Другой лігі: у другой лізе павінны былі прыняць удзел 36 каманд, якія павінны былі быць падзелены на тры геаграфічныя зоны: «Поўнач», «Захад» і «Усход». 11 з 36 каманд — дублюючыя склады клубаў вышэйшай лігі, за выключэннем пяцёркі, якая мае намер узяць удзел у першай лізе (Д2): гэта мінскае «Дынама», гродзенскі «Нёман», жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», барысаўскі «БАТЭ» і «Мінск». Астатнія клубы павінны былі быць заяўлены ў Д3, зыходзячы са спартыўных вынікаў, дасягнутых у сезоне-2023, а таксама з іх фінансавых, эканамічных, інфраструктурных і іншых магчымасцей. Унутры кожнай зоны павінен быў прайсці двухкругавы турнір з 27 красавіка да 29 верасня. Пасля гэтага павінен быў прайсці фінальны этап, у якім было б 6 груп па 6 каманд, у адпаведнасці з занятымі на групавым этапе месцамі (каманды з 1-2 месцаў з кожнай зоны адправіліся б у групу 1; з 3-4 месцаў - у групу. 2 і гэтак далей). На фінальным этапе было прадугледжана яшчэ адно кола. Фінальны этап павінен быў прайсці з 5 кастрычніка да 10 лістапада[3]. 12 сакавіка, на паседжанні АБФФ з удзелам прадстаўнікоў клубаў Д3, было канчаткова зацверджаны падзел на 3 зоны са стварэннем Трэцяй лігі (Д4)[4]. 14 сакавіка, рашэнне было замацавана на канферэнцыі АБФФ, дзе прысутнічалі ў тым ліку прадстаўнікі Мінспорта, НАКа і іншых арганізацый і ведамстваў[5]. 3 красавіка прайшла жараб’ёўка лігі і быў складзены поўны каляндар сезона-2024[6]. Канфлікт паміж АБФФ і Міністэрствам спорта і турызмаКаб неяк высветліць сітуацыю з правядзеннем турніру, Міністэрства спорту і турызму правяла 26 сакавіка калегію «Аб удасканаленні развіцця футбола ў краіне» з запрашэннем кіраўніцтва АБФФ, дзе разглядаліся некалькі актуальных пытанняў. Найбольшая ўвага была ўдзелена схеме правядзення чэмпіянату ў Д3. Меркаванні Міністэрства спорту і АБФФ аб тым, як лепш і, галоўнае, больш эфектыўна арганізаваць турнір, разышліся[7]. Намеснік міністра спорту Аляксандр Барауля, заявіў, што рэгіянальныя ўдзельнікі турніру выказаліся за фармат (рэгіянальныя занальныя першынствы ў абласцях з фінальным рэспубліканскім раундам), які выкарыстоўваўся летась, але з дадатковым прыцягненнем да турніру дублюючых складаў клубаў наймацнейшай лігі, за выключэннем тых, якія заяўлены ў дывізіён рангам вышэй. Міністр таксама заявіў, што сістэма, якую прапанаваў і пачаў здзейсніваць АБФФ, ні з кім не ўзгаднялася[8]. Пасля гэтых заяў федэрацыя футбола апублікавала заяву, у якой растлумачыла інфармацыю аб фармаце правядзення чэмпіянату ў другой лізе і выказала здзіўленне на словы намесніка міністра, які асабіста браў удзел у рабоце Канферэнцыі АБФФ пры зацвярджэнні фармату правядзення Другой лігі на сезон 2024 года[9]. Усваю чаргу, старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў, што ўдзел вялікай колькасці аматарскіх каманд паказаў неадпаведнасць не толькі сваёй мэце, але і элементарнай логіцы спартыўнага спаборніцтва. З-за вялікай розніцы ва ўзроўні падрыхтоўкі каманд нярэдка гульні заканчваліся з разгромным лікам, і, як следства, каманды ніжэй класам рэгулярна знаходзілі прычыны для нявыезду на матчы з больш моцным сапернікам, а таксама здымаліся з удзелу ў спаборніцтвах (з 2021 па 2023 гады 154 матчы скончыліся тэхнічнымі паразамі (з іх 129 з прычыны нез’яўлення каманд на матч), колькасць гульняў, у якіх адна каманда перамагла з розніцай у 7 мячоў або больш, за тры гады склала 255 матчаў, а ў 94 матчах у заяўцы адной з каманд было 12 гульцоў і менш)[7]. Праз некалькі дзён у АБФФ пачалі паступаць лісты ад некаторых клубаў з адмовай ад удзелу ў розыгрышы другой лігі ў новым фармаце. Да шэрагу зваротаў былі прыкладзены адпаведныя рэкамендацыі з боку дзяржаўных органаў, у прыватнасці, Мінспорту[5]. У сярэдзіне красавіка прайшла сустрэча старшыні федэрацыі Мікалая Шарснёва і міністра спорту Сяргея Кавальчука, аднак да нейкіх канкрэтных рашэнняў або кампрамісу прыйсці не ўдалося[10]. 18 красавіка, з’явілася інфармацыя аб тым, што Міністэрства спорту мае намер правесці сваю жараб’ёўку другой лігі, якая будзе праходзіць у леташнім фармаце[11]. 23 красавіка прайшла яшчэ адна жараб’ёўка календара другой лігі на сезон-2024. Яе прыйшлося праводзіць, таму што тузін каманд адклікала свае заяўкі для ўдзелу ў Д3 пад эгідай федэрацыі. Розыгрыш павінен быў прайсці ў дзвюх зонах — Захад і Усход з удзелам 22 каманд[12]. У сувязі з дэмаршамі клубаў другой лігі, якія адмаўляюцца ад удзелу ў чэмпіянаце краіны, АБФФ узняло пытанне аб рашэнні праблемы ўжо на заканадаўчым узроўні пры дапамозе Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях[13]. Аднак Мінспорту папракнула ўжо АБФФ у парушэнні заканадаўства спаслаўшыся на тое, што «правядзенне АБФФ мерапрыемства з’яўляецца недапушчальным і выходзіць за межы яе паўнамоцтваў»[14]. 27 красавіка упраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінспорту правяла 1-ы тур другой лігі па сваім фармаце. Пасля адмовы клубаў удзельнічаць у турніры пад эгідай АБФФ, 6 мая было прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага пасяджэння Выканаўчага камітэта ў адносінах да фармату правядзення чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі[15], дзе пагадзілася з пазіцыяй клубаў, якія падтрымалі пазіцыю Мінспорта, і падзяліла ўсіх па тэрытарыяльнаму прынцыпу[16]. Выніковы рэгламентТурнір праводзіцца ў два этапы. Рэгіянальны этап праводзіцца абласнымі федэрацыямі футбола і ўпраўленнямі спорту і турызму аблвыканкамаў. Фінальны этап будзе арганізаваны АБФФ. Кіраўніцтва спаборніцтваў на першым этапе здзяйсняецца сіламі Рэспубліканскага Цэнтра Алімпійскага рэзерву[17]. Мясцовыя органы цалкам вызначаюць, якім чынам яны будуць ладзіць рэгіянальныя турніры, як будуць дзяліцца каманды і г.д. У фінальны этап будуць адабраны дзве-тры каманды з кожнага рэгіёну і сфарміруюцца 16 лепшых каманд, якія будуць змагацца за чэмпіёнства ў другой лізе. У рэгіянальным турніры таксама была створана асобная новая зона для дублюючых каманд, дзе АБФФ выступае суарганізатарам[17]. Першы этап (праект АБФФ)Сабатаж клубамі первенства Другой лігі АБФФЗ дзесяці матчаў першага тура не адбылося дзевяць: у двух матчах адразу абедзве каманды не выйшлі на матч, адна з каманд выставіла ўсяго шэсць гульцоў (па рэгламенце пакладзена мінімум сем), у іншых матчах адна з каманд не прыехала[18][19]. Другі тур увогуле не адбыўся па прычыне адмовы клубаў па розных прычынах удзельнічаць у турніры. У выніку Бюро Выканаўчага камітэта АБФФ прыняло рашэнне аб пераносе ўсіх матчаў 2-га тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі на пазнейшы тэрмін[20]. Захад
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Усход
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Рэгіянальны этап (праект Мінспорту)Дублёры
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Брэсцкая вобласцьГрупа А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група Б-1
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група Б-2
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Віцебская вобласцьГрупа А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група В
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Пераходныя матчы
Гомельская вобласцьЗахад
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Цэнтр
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Усход
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Фінальны этап
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Гродзенская вобласцьЗахад
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Усход
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Матчы за 5—18 месцыЗгодна з рэгламентам, пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
ПаўфіналЗгодна з рэгламентам, пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
Фінал і матч за 3-е месца
Магілёўская вобласцьВышэйшая ліга
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Першая ліга. Група А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Першая ліга. Група Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Матчы за 1—14 месцы ў Першай лігеЗгодна з рэгламентам, пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
Мінск
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Мінская вобласцьГрупа «Best»
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група «Поўдзень»
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група «Поўнач»
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Фінальны этапЧвэрцьфіналыПершыя матчы прайшлі 24—25 жніўня, матчы ў адказ — 31 жніўня і 1 верасня.
Паўфінал і матчы за 5—8 месцыПершыя матчы прайшлі 8 і 11 верасня, матчы ў адказ — 14 і 15 верасня.
Фінал і матчы за 3-е, 5—8 месцыПершыя матчы за 5—8 месцы прайшлі 22 верасня. Фінал і матч за 3-е месца — 21 верасня.
Фінальны этап (пад эгідай АБФФ)Жараб’ёўка фінальнага этапу, які пройдзе пад эгідай Федэрацыі футбола, адбылася 23 верасня 2024 года Група А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група В
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Група Г
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Чвэрцьфіналы
Паўфіналы
ФіналКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia