Раслаўлеў (раман)

Раслаўлеў
Рославлевъ
Жанр гістарычны раман
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1831
Дата першай публікацыі 1836

«Расла́ўлеў» — няскончаны гістарычны раман Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Урывак з рамана публікаваўся ў 1836 годзе пад назвай «Урывак з нявыдадзеных нататак дамы (1811 год)»[1].

Раман палемічна скіраваны супраць патрыятычнага сачынення М. М. Загоскіна «Раслаўлеў, або Рускія ў 1812 годзе» (1831)[1].

Гісторыя стварэння

Пасля прачытання рамана Загоскіна раздражнёны Пушкін (які два з лішкам гады таму падтрымаў «Юрыя Міласлаўскага» Загоскіна) неадкладна вырашыў «перапісаць» яго.

Характэрна, што ў цэнтры аповеду аказваецца жаночы вобраз; вядзецца аповед ад асобы сяброўкі той маскоўскай княжны, якую Загоскін нібыта вывеў пад імем Паліны[1].

Пушкін, ведучы свой аповед ад асобы гэтай сяброўкі, матывуе напісанне твора на тэму, ужо выкарыстаную Загоскіным, наступным чынам: «Чытаючы «Раслаўлева», са здзіўленнем убачыла я, што завязка яго заснавана на сапраўдным здарэнні, надзвычай для мяне вядомым. Некалі я была сябрам няшчаснай жанчыны, выбранай сп. Загоскіным у гераіні яго аповесці. Ён зноў звярнуў увагу публікі на здарэнне забытае, разбудзіў пачуцці абурэння, усыпленыя часам, і парушыў спакой магілы. Я буду абаронніцаю ценю...»[2]

Межы літаратуры як бы рассоўваюцца; Пушкін звяртаецца да смелага прыёму: раманнымі сродкамі «ўзнавіць» карціну рэальнасці; выдуманай гераіні Загоскіна ён проціпастаўляе яе «выдуманага» прататыпа[1].

Крыніцы

  1. а б в г Архангельский, А. Н. Рославлев // Герои Пушкина. — М.: Высшая школа, 1999.
  2. Грушкин, А. И. Рославлев // Пушкин : Временник Пушкинской комиссии. — М., Л.: Изд-во АН СССР, 1941. — В. 6. — С. 323—337.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya