Каўказскі палоннік (паэма Пушкіна)

Каўказскі палоннік
Кавказскій плѣнникъ
Выданне
Тытульны аркуш першага выдання, 1822 год
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1820–1821
Дата першай публікацыі 1822
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Каўка́зскі пало́ннік» — першая з цыкла паўднёвых байранічных паэм Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Пачата ў Гурзуфе (Крым), скончана 20 лютага 1821 года ў Каменцы (маёнтак В. Л. Давыдава).

Паўднёвая ссылка Пушкіна доўжылася 4 гады, для Пушкіна — гэта першая літаратурная ссылка, ён наведвае Крым, Тамань, Каўказ, у 1823—1824 гадах жыве ў Адэсе. Тут піша поручы з «Каўказскім палоннікам» паэмы «Руслан і Людміла», «Цыганы», «Бахчысарайскі фантан», 2 вершы — «Да мора» і «Вязень», з восені 1824 года — першыя 4 главы «Яўгена Анегіна». Неўзабаве пасля вяртання з ссылкі і прадоўжыцца гэтая паэма — уключаючы Міхайлаўскую (1824—1826 гады) і Болдзінскую восень (верасень — лістапад 1830 года).

«Горац», ілюстрацыя да паэмы А. С. Пушкіна «Каўказскі палоннік». Малюнак Аляксея Чарнышова (1852)

Пра грандыёзны поспех паэмы сведчыць той факт, што яшчэ ў час знаходжання паэта ў паўднёвай ссылцы Ш.-Л. Дзідло паставіў на яе сюжэт у Пецярбургу балет, дзе ў галоўнай партыі была занята знакамітая А. Істоміна. Сярод шматлікіх перайманняў адметная аднайменная паэма 14-гадовага Лермантава, якая запазычвае ў першакрыніцы цэлыя фрагменты тэкста.

Як і наступная паэма Пушкіна, «Бахчысарайскі фантан», «Каўказскі палоннік» заставаўся пры жыцці паэта найпапулярнейшым яго творам[1]. У. У. Набокаў характарызуе абедзве ўсходнія паэмы Пушкіна як «імклівую плынь не разбітага на строфы чатырохстопнага ямба»[2]. У далейшым Пушкін іранічна аддаляўся як ад атаясамлівання сябе з героем «Палонніка», так і ад рамантычных «апантанасцей» стыля паэмы[3]:

Я... хацеў выявіць гэтую абыякавасць да жыцця і да яе асалод, гэтую заўчасную старасць душы, якія зрабіліся адметнымі рысамі маладосці ХІХ стагоддзя... Наогул я сваёй паэмай вельмі незадаволены і лічу яе нашмат ніжэйшай за "Руслана", — хаця вершы ў ёй сталейшыя.

Завяршае паэму вершаваны эпілог, які апявае рускае заваяванне Каўказа і асабліва адвагу камандуючага Ярмолава. Гэтае пасляслоўе выклікала гнеўную адповедзь з боку блізкіх да паэта людзей ліберальных поглядаў, у прыватнасці, П. А. Вяземскага[3]:

Што за героі Катлярэўскі, Ярмолаў? Што тут добрага, што ён, як чорная зараза, "губіў, нішчыў плямёны"? Ад такой славы кроў стыне ў жылах і валасы дубка становяцца. Калі б мы адукоўвалі плямёны, то было б што апець. Паэзія — не хаўрусніца катаў... гімны паэта ніколі не павінны быць услаўленнем разаніны.

Беларускія пераклады

Пераклад паэмы на беларускую мову зроблены Міколам Хведаровічам (1936).

Крыніцы

  1. Мирский, Д. С. Пушкин // Мирский Д. С. История русской литературы с древнейших времён до 1925 года / Пер. с англ. Р. Зерновой. — L.: Overseas Publications Interchange Ltd, 1992. — С. 135—159.
  2. Набоков, В. Комментарий к роману А. С. Пушкина «Евгений Онегин». — СПб., 1998. — С. 213.
  3. а б Якубович, Д. «Кавказский пленник» // Путеводитель по Пушкину. — М.; Л.: Гос. изд-во худож. лит., 1931. — С. 163—164.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya