Казка аб залатым пеўніку

Казка аб залатым пеўніку
Сказка о золотомъ пѣтушкѣ
Выданне
Выданне 1903 года
Жанр літаратурная казка
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1834
Дата першай публікацыі 1835
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ка́зка аб залаты́м пе́ўніку» — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна; апошні з напісаных ім твораў такога кшталту. Упершыню была надрукавана ў часопісе «Библиотека для чтения» (том IX, кніга 16).

Крыніцы сюжэта

У гісторыі вывучэння «Казкі аб залатым пеўніку» прыкметную ролю адыграў невялікі артыкул Ганны Ахматавай «Апошняя казка Пушкіна»[1], у якім яна паведаміла пра знаходжанне крыніцы сюжэта казкі ў навэле «Легенды пра арабскага звездара» Вашынгтона Ірвінга[2], а таксама ўказанне В. В. Сіпоўскага ў артыкуле «Руслан і Людміла»[3] на «Гісторыю пра Залатога Пеўня» Максіміліяна Клінгера[4]. Апрача таго, пушкіністы бачаць у творы ўплыў сатырыка І. А. Крылова («Каіб») і казачныя матывы «Княжны Мілушы» паэта і драматурга П. А. Каценіна[5].

Таксама была знойдзена першакрыніца сюжэта, якая бярэ пачатак у фальклоры коптаў, захаваным у арабскім гістарычным зборніку «Кітаб ахбар аз-заман ва-ль-аджаіб аль-булдан» (ці «Мухтасар аль-аджаіб ва-ль-гараіб»), перакладзеным П'ерам Вацье паводле рукапісу са збору кардынала Мазарыні, перапісанага ў 1584 годзе. Дадзеная легенда пераносіць аповед у часы Старажытнага Егіпта:

У гэтых кнігах коптаў ёсць згадка сярод іншых цароў — жрыцы па імені Борса, якая чыніла правасуддзе над народам, седзячы на вогненным троне. Калі які-небудзь чалавек прыходзіў прасіць у яе справядлівасці і калі яго справа была справядлівай і ён казаў праўду, то агонь адступаў ад яго. Калі ж, насупраць, гэта быў ілгун і ашуканец, то, калі ён набліжаўся да агню, ён адразу ж згараў.

Крачковский И. Ю. Избранные сочинения, т. IV. — М.–Л., 1957. — 13—14.

Гэтая чараўніца загадвае вырабіць з цвёрдага чырвонага каменю скульптуру барана, якая круціцца на п'едэстале ў выглядзе млынавага жарна, а над прасвідраваным п'едэсталам падняць жалезны стрыжань з бронзавым пеўнем на вастрыі. Збудаванне было размешчана на гары, якую назвалі «гарой Барана» (і дзе пазней была пабудавана мячэць Ібн Тулуна). Калі які-небудзь вораг выступаў вайной на Егіпет, то каменны баран глядзеў у кірунку, адкуль ішоў праціўнік, і ў той жа самы час бронзавы певень спяваў.

Некаторыя даследчыкі адзначаюць у казцы недвухсэнсоўныя адсылкі да секты скапцоў: звяздар быў «скапцом», а Шэмаха здаўна была месцам ссылкі і пасялення сектантаў-скапцоў з розных месцаў Расіі[6].

Таксама сюжэт казкі можа быць адсылкай да чуткі пра візіт імператара Аляксандра I да ерасіярха секты скапцоў Кандрація Селіванава ў ходзе напалеонаўскіх войнаў.

Беларускія пераклады

Беларускі пераклад казкі, выкананы Алесем Якімовічам, быў апублікаваны ў 1937 годзе асобнай кніжкай, надрукаванай накладам 20 120 экзэмпляраў[7][8].

Выданні

  • Казка аб залатым пеўніку. — Мн. : Белдзяржвыд, 1937. — 20120 экз. — 60 к.

Крыніцы

  1. Ахматова, А. А. Последняя сказка Пушкина // Звезда. — 1933. — № 1. — С. 161—176.
  2. Бойко, К. А. Об арабском источнике мотива о золотом петушке в сказке Пушкина Архіўная копія ад 19 снежня 2019 на Wayback Machine // Временник Пушкинской комиссии, 1976. — Л.: Наука, 1979. — С. 113—120.
  3. Сиповский, В. В. Руслан и Людмила: к литературной истории поэмы // Пушкин и его современники. — СПб.: 1906. — Выпуск 4. — С. 82.
  4. Алексеев, М. П.. Пушкин и повесть Ф. М. Клингера «История о золотом петухе» // Пушкин и мировая литература. — М.: Наука, 1987. — С. 502.
  5. Александр Сергеевич Пушкин Архіўная копія ад 7 мая 2013 на Wayback Machine // Сказки русских писателей XIX века.
  6. Эткинд, А. Хлыст: секты, литература и революция. — М., 1998.
  7. Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20―30-х гадоў / А. Л. Верабей ; [рэдактар М. М. Арочка] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 220, [1] с. ; 21 см. — З аўтографам аўтара. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 1000 экз. — ISBN 5-343-00129-7 (у пераплёце) : 2 р. 40 к.
  8. Казка аб залатым пеўніку. — Мн. : Белдзяржвыд, 1937. — 20120 экз. — 60 к.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya