Казка пра папа і Доўбню-мужыка

Казка пра папа і Доўбню-мужыка
Сказка о попѣ и работникѣ его Балдѣ
Выданне
Малюнак М. В. Несцерава, 1889 год
Жанр літаратурная казка
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1840
Электронная версія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ка́зка пра папа́ і До́ўбню-мужыка́» (руск.:  Сказка о попе и о работнике его Балде) — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў Болдзіне 13 верасня 1830 года. Асновай паслужыла руская народная казка, запісаная Пушкіным у Міхайлаўскім ад Арыны Радзівонаўны. Пры жыцці паэта не друкавалася.

Гісторыя

Поп (малюнак А. С. Пушкіна)

Асноўнай крыніцай для Пушкіна паслужыла чутая ім руская народная казка[1].

Пушкін чытаў гэтую казку ўлетку 1831 года Мікалаю Гогалю ў Царскім Сяле — гэтым годам і прынята датаваць твор[2]. Гогаль пісаў Рыгору Данілеўскаму (у лісце ад 2 лістапада 1831 года), што Пушкін чытаў яму «сказки русские народные — не то что „Руслан и Людмила“, но совершенно русские». І далей пра гэтую казку:

Одна сказка даже без размера, только с рифмами и прелесть невообразимая.

Указанне Гогаля «без размера» звязана з тым, што пушкінская казка напісана акцэнтным вершам з парнымі рыфмамі, стылізаваным пад раёшнік. Упершыню яна была надрукавана Васілём Жукоўскім у 1840 годзе. З цэнзурных прычын Жукоўскі замяніў папа на купца Кузьму Асталопа.

У Пушкіна імя працаўніка — «Балда» («Доўбня») — не носіць адцення ганьбавання, а ўжыта ў першапачатковым народным значэнні. У Ніжагародскай губерні, дзе знаходзілася пушкінскае Болдзіна, гэта: «лясная крывуліна, тоўстае карэнішча, булава» (слоўнік Даля).

Толькі ў 1882 годзе ў зборы пушкінскіх сачыненняў пад рэдакцыяй П. А. Яфрэмава[3] казка была надрукавана паводле рукапісу. У выданнях для народу да пачатку XX стагоддзя яна друкавалася з Кузьмой Асталопам. У цяперашні час асобныя дзеячы РПЦ выдаюць і прадпрымаюць спробы папулярызацыі рэдакцыі Жукоўскага[4][5][6].

Крыніцы

  1. М. Адасзовский «Литература и Фольклор»
  2. О ДАТИРОВКЕ «СКАЗКИ О ПОПЕ И О РАБОТНИКЕ ЕГО БАЛДЕ»
  3. Сочиненія А. С. Пушкина / Под ред. П. А. Ефремова. — 8-е изд. — М., 1882. — Т. III. — С. 233—238.
  4. Юрий Васильев. РПЦ вновь охотится на Балду (руск.). Радио Свобода (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013. Праверана 14 красавіка 2013.
  5. Евгения Ефимова. "Сказка о попе и о работнике его Балде" А. С. Пушкина превратилась в "Сказку о купце Кузьме Остолопе" (руск.). 1tv.ru (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 14 красавіка 2013.
  6. В РПЦ одобрили замену попа на купца в известной сказке Пушкина. Мел. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 10 лістапада 2016.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya