Гісторыя сяла Гарухіна

Гісторыя сяла Гарухіна
Исторiя села Горюхина
Жанр аповесць
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1837

«Гісто́рыя сяла́ Гару́хіна» — няскончаная аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная падчас «болдзінскай восені» 1830 года. Уяўляе сабой пачатак сельскай хронікі, пераказанай ад асобы ўладальніка Гарухіна — маладога памешчыка Івана Пятровіча Белкіна.

Гісторыя стварэння

Напісана ўвосень 1830 года ў Болдзіне. На рукапісе стаяць даты 31 кастрычніка і 1 лістапада[1][2].

«Гісторыя сяла Гарухіна» ўяўляе сабой адзін з рукапісаў, якія засталіся ад выдуманага Пушкіным аўтара — Івана Пятровіча Белкіна (1801[3]—1828), уладальніка сяла Гарухіна, які пражыў у ім амаль усё жыццё (з перапынкам на вайсковую службу). У ранняй версіі біяграфіі Белкіна, напісанай яшчэ ў 1829 годзе, І. П. Белкін відавочна згадваецца як аўтар двух розных рукапісаў — цыкла аповесцей («Аповесці Белкіна») і гісторыі ўласнай вотчыны[2].

У чарнавіках захаваліся лічбы падлікаў для «Гісторыі…», зыходзячы з плошчы сяла ў 240 дзесяцін. Пры гэтым Пушкін засноўваўся на даных Болдзіна па стане маёнтка на V рэвізію (1794)[2].

Пры жыцці Пушкіна аповесць не друкавалася. Упершыню надрукавана (з пропускамі і няправільнай паслядоўнасцю частак) у «Современнике» (т. VII, 1837, с. 197—220).[1][2]

Далейшы план аповесці

Аб поўнай задуме Пушкіна дае ўяўленне план аповесці, які захаваўся ў чарнавіках.[2] Пасля раздзела «Легендарныя часы», пачатага ў рукапісе, павінны былі ісці наступныя раздзелы: «Праўленне старасты Анціпа Мудрага», «Прыезд майго прадзеда тырана Ів. В. Т.», «Дзед мой кіруе. Пажар», «Суседзі. Павальная хвароба. Царкоўная гісторыя», «Мужыкі згалелі. Бацька мой. Стараста Трыфан. Бунт», «Аканом», «…паншчына».

У канцы плана ідзе кароткае рэзюмэ: «Была багатая вольная вёска / Збяднела праз тыранства / Паправілася праз строгасць / Заняпала праз нядбайнасць…»

Гарухіна

Гарухіна стала сімвалічным вобразам, сімвалам запрыгоненай Расіі. Абапіраючыся на іранічную заўвагу Пушкіна, пададзеную вуснамі Белкіна, пра тое, што яго вотчына з'яўляецца краінай, а Гарухіна — яе сталіцай, савецкае пушкіназнаўства адназначна распаўсюджвала вобраз на ўсю краіну[4][5]. Сатырычныя прыёмы, знойдзеныя ці распрацаваныя Пушкіным для сяла, паслужылі прататыпам для стварэння Салтыковым-Шчадрыным горада Глупава ў «Гісторыі аднаго горада»[4]. Алюзія на сяло Гарухіна і яго бытапісца Івана Пятровіча Белкіна сустракаецца ў Барыса Мажаева ў аповесці «Гісторыя сяла Брохава, пісаная Пятром Афанасьевічам Булкіным» (1968).

Крыніцы

  1. а б Примечания Архіўная копія ад 29 кастрычніка 2019 на Wayback Machine // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 16 т. — Т. 8, кн. 2. Романы и повести. Путешествия. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1940. — С. 1047—1065.
  2. а б в г д Томашевский, Б. В. Примечания Архіўная копія ад 7 лістапада 2019 на Wayback Machine // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 10 т. — Т. 6. Художественная проза. — Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1978. — С. 511—559.
  3. Гэты год нараджэння ўказаны ў «Гісторыі»; у прадмове да «Аповесцей Белкіна» гаворыцца, што І. П. Белкін нарадзіўся ў 1798 годзе.
  4. а б Грицай, Ю. Ф. «История села Горюхина» А. С. Пушкина — литературный прототип «Истории одного города» М. Е. Салтыкова-Щедрина // Вопросы русской литературы. — 1973. — Т. 1. — № 21. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2016.
  5. История русской литературы, том 6. — М.: АН СССР, 1953. — С. 267.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya