Маленькія трагедыі«Мале́нькія траге́дыі» — цыкл кароткіх драматычных п'ес для чытання Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаны ім у 1830—1832 гадах у Болдзіне. Ён складаецца з чатырох твораў: «Скупы рыцар», «Моцарт і Сальеры», «Каменны госць» і «Баль у часе чумы». Ганна Ахматава пісала, што «мабыць, у ніводным са стварэнняў сусветнай паэзіі грозныя пытанні маралі не пастаўлены так рэзка, як у „Маленькіх трагедыях“ Пушкіна»[1]. Гісторыя задумы і стварэнняЗагаловак «Маленькія трагедыі» быў абраны выдаўцамі з мноства прадстаўленых аўтарам варыянтаў. На чарнавіку вокладкі прысутнічаюць загалоўкі «Драматычныя нарысы», «Драматычныя вывучэнні» і «Вопыты драматычных вывучэнняў». Упершыню ў пушкінскіх чарнавіках спіс сюжэтаў, сярод якіх пазнаюцца будучыя «Маленькія трагедыі», з'явіўся ў 1826 годзе: «Скупы. Ромул і Рэм. Моцарт і Сальеры. Д. Жуан. Ісус. Беральд Савойскі. Павел I. Закаханы чорт. Дзімітрый і Марына. Курбскі». Пералік з дзесяці сюжэтаў знаходзіцца на зваротным баку аркуша з дзённікавымі запісамі 1826 года пра смяротнае пакаранне дзекабрыстаў, смерць Амаліі Рызніч і аўтографам элегіі «Под небом голубым страны своей родной», напісанай на яе смерць[2][3]. Калі гэтае суседства не выпадковае, неўзабаве пасля заканчэння «Барыса Гадунова» Пушкін запланаваў шэраг драматычных праектаў, сюжэты якіх узяты з гісторыі самых розных краін і эпох, героямі якіх павінны стаць моцныя, «дэманічныя» асобы на фоне гістарычных катаклізмаў. Адбор тэм для «драматычных вывучэнняў» кажа пра тое, што Пушкіна цікавіць ужо не столькі рамантычнае жывапісанне жарсці, узведзенай у абсалют, колькі яе аналіз, пастаноўка пэўнага кшталту літаратурнага эксперымента. Існаванне ўжо тады задум і, магчыма, нават чарнавых накідаў «Маленькіх трагедый» пацвярджае і дзённікавы запіс Пагодзіна, зроблены 11 верасня 1826 года: «Барыс Гадуноў — цуд! У яго ёсць яшчэ Самазванец, Моцарт і Сальеры»[4]. Зрэшты, ніякіх чарнавікоў ці накідаў гэтых п'ес не захавалася. Другі раз пералік будучых «Маленькіх трагедый» з'явіўся ў паперах паэта не раней за канец 1829 года і складаўся з трох найменняў: «Скуп<ы> [<з англ.>]. Моц. і Саль.<еры>. З ня<мецкай>. Баль чумы. З анг<лійскай>». Трэці пералік датуецца 1830 годам, у ім пяць найменняў: «I. Акт<авы>. II. Скупы. III. Сальеры. IV. Д. Гуан. V. Plaque (чума)». Пушкіназнаўцы адзначаюць, што сюжэты будучых «Маленькіх трагедый» ва ўсіх пераліках ідуць у нязменным парадку[5]. Мяркуючы па дзённікавых запісах паэта ўвесь цыкл быў напісаны ў 1830 годзе, у перыяд знакамітай Болдзінскай восені, крыху больш за два тыдні:
Вядомы пушкіназнаўца Д. Д. Благой так тлумачыў настолькі імклівую працу[8]:
Не выпадковая і нязменная паслядоўнасць сцэн у чарнавых спісах і ў канчатковай рэдакцыі, многія пушкіназнаўцы адзначаюць пабудову Пушкіным драматургічнага цыкла, дзе прадстаўленыя чалавечыя жарсці выстройваюцца ад пагарджаных і менш каштоўных, і далей да больш каштоўных: прага грошай у «Скупым рыцары» — асалода ад мастацтва ў «Моцарце і Сальеры» — асалода ад кахання ў «Каменным госці» — асалода ад самога жыцця ў «Балі ў часе чумы». Магчыма, што паўсталая пазней за іншыя задума «Балю…» аказалася той канцоўкай цыкла, якую так доўга шукаў паэт, каб надаць яму годную завершанасць[9]. Назва цыкла «Маленькія трагедыі» згадваецца ў паперах паэта толькі аднойчы, але яна была падхоплена пераважнай большасцю пушкіністаў. Як сфармуляваў адзін з дырэктараў Пушкінскага дома М. М. Скатаў[10]:
На канчатковую задуму «Маленькіх трагедый» мяркуючы па ўсім аказала ўплыў захапленне Пушкіна (апрача Шэкспіра і Расіна) творчасцю Бары Карнуола[11] — аўтара кароткіх «Драматычных сцэн», героі якіх — яскравыя асобы (часам на мяжы ці за мяжой паталогіі), якія сутыкаюцца ў непрымірымых канфліктах, што заканчваюцца смерцю аднаго з іх. У «Драматычных сцэнах» Карнуола — мінімум дзейных асоб, часцей за ўсё іх усяго двое, дзеянне п'ес раскрываецца ў асноўным у маналогах, у якіх тлумачацца і рыхтуюцца дзеянні галоўных герояў у кульмінацыйны момант іх рашучага сутыкнення. Да падобнага рашэння прыходзіць і Пушкін у сваім драматычным цыкле[12]. Паміж «Маленькімі трагедыямі» Пушкіна і «Драматычнымі сцэнамі» прасочваюцца шматлікія рэмінісцэнцыі[13]. Ступень уплыву Карнуола на Пушкіна, падабенства і адрозненне іх падыходаў да драматургіі была прадметам вывучэння і абмеркавання многіх літаратуразнаўцаў, да прыкладу, Дзмітрый Благой піша, што пры ўсім падабенстве вонкавай формы, трагедыі Пушкіна прыкметна глыбейшыя за «сцэны» Карнуола ў філасофска-псіхалагічным плане, а Д. Л. Усцюжанін звярнуў увагу, што героі Пушкіна, у адрозненне ад персанажаў Карнуола, гэта не «персаніфікаваныя жарсці» — сквапнасць, зайздрасць ды іншыя, якія існуюць па-за часам, але жывыя людзі сваіх гістарычных эпох. Пушкін імкнуўся пазбегнуць спрашчэння і прамалінейнага асуджэння чалавечых заган, але даць «ісціну жарсцей, праўдападабенства адчуванняў у прапанаваных абставінах…», паводле Бондзі — імкнуўся «да раскрыцця не шырыні чалавечай псіхікі, а яе глыбіні». Адначасова, ён пазбягае прамалінейнага падзелу чалавечых жарсцей на «высокія» і «нізкія», і ў гэтым ён лічыў за лепшае следаваць Шэкспіру, чым Мальеру[14][15][16]. У адрозненне ад «Барыса Гадунова», які вылучаецца «адкрытым» сюжэтам і масавымі сцэнамі, «Маленькім трагедыям» уласціва камернасць, прытчавасць, унутраная замкнёнасць сюжэта кожнай з п'ес, у фінале якіх гледача чакае цалкам пэўная развязка сюжэта[17]. Цыклавае адзінства «Маленькіх трагедый»Кожнаму са складнікаў асобных сцэн «Маленькіх трагедый» прысвечана мноства крытычных артыкулаў і даследаванняў, пачатак традыцыі якіх пакладзены яшчэ сучаснікамі паэта, у прыватнасці — артыкуламі В. Р. Бялінскага. Але не менш важныя працы, якія даследавалі «Маленькія трагедыі» ў якасці адзінага неразрыўнага цыклу. Пушкіназнаўцы ў сваіх працах падкрэсліваюць адзінства сцэн — кампазіцыйнае, жанравае і ідэйна-філасофскае[18]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia