Вершы Пушкіна 1813—1825

А. С. Пушкін. Аўтапартрэт. 1820-я гады
Партрэт А. С. Пушкіна і цытата з яго верша «Да Н. Я. Плюсковай» (1818): «І непадкупны голас мой быў рэха рускага народа» на паштовай марцы СССР 1987 года да 150-годдзя з дня смерці паэта (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 5840)

У творчай спадчыне Пушкіна вершы займаюць значнае месца. На пачатку літаратурнай дзейнасці яго натхнялі творы французскіх паэтаў XVII—XVIII стагоддзяў, з якімі ён пазнаёміўся, чытаючы кнігі з бібліятэкі бацькі. У той час яго ўлюбёнымі аўтарамі былі Вальтэр і Эварыст Парні. Пазней настаўнікамі юнага паэта сталі Бацюшкаў, які лічыўся майстрам «лёгкай паэзіі», і кіраўнік рускага рамантызму Жукоўскі. У пушкінскай лірыцы перыяду 1813—1815 гадоў пануе тэма хуткацечнасці жыцця, якая дыктуе прагу асалоды радасцямі быцця. У 1815 годзе Пушкін апублікаваў верш, звернуты да Бацюшкава, дзе заклікаў таго, які адышоў ад паэзіі, зноў вярнуцца да творчасці. Бацюшкаў, даведаўшыся, што аўтар ліцэіст, адмыслова прыехаў у Царскае Сяло, каб пазнаёміцца з ім. Ён раіў юнаму паэту не захапляцца празмерна лёгкай (анакрэантычнай) паэзіяй, а заняцца сур'ёзнейшымі тэмамі, у тым ліку ваеннай[1]. З 1816 года Пушкін звяртаецца да жанру элегіі і распрацоўвае характэрныя для яго матывы: нераздзеленага кахання, сыходу маладосці, згасання душы. Нягледзячы на пераймальнасць, умоўнасць, літаратурныя штампы ранніх твораў, Пушкін ідзе сваім асобым шляхам. Ён не абмяжоўваецца камернай паэзіяй, звяртаючыся да тэм складанейшых, грамадска-значных[2].

Вершы Ліцэйскага перыяду (1813—1817)

1813

  • Да Наталлі («Мне даведацца прыпала…»)
  • Няшчасце Кліта
  • Двум Аляксандрам Паўлавічам

1814

  • Да сябра вершатворца
  • Кольна (перайманне Асіяна)
  • Эўлега
  • Асгар
  • Розум і каханне
  • Да сястры
  • Прыгажуні, якая нюхала табаку
  • Эпіграма («Арыст нам абяцаў трагедыю такую…»)
  • Казак
  • Князю А. М. Гарчакову («Няхай, не знаўшы Апалона…»)
  • Дасведчанасць
  • Асалода
  • Да Наташы
  • Студэнты-бяседнікі
  • Бава (урывак з паэмы)
  • Да Бацюшкава
  • Эпіграма
  • Да М. Р. Ламаносава
  • На Рыбушкіна
  • Успаміны ў Царскім Сяле
  • Раманс
  • Леда (Кантата)
  • Stances
  • Mon Portrait
  • Мы нядаўна ад журботы
  • На Пучкову («Дальбог, Пучкова не смяшыць…»)
  • Гараль і Гальвіна
  • Споведзь беднага вершатворца

1815

  • Гарадок (К***)
  • Бацюшкаву («Ў пячорах Гелікона…»)
  • Напалеон на Эльбе
  • Да Пушчына (4 мая)
  • Да Галіча
  • Да маладой актрысы
  • Успамін (Да Пушчына)
  • Пасланне да Галіча («Дзе ты, лянівец мой?..»)
  • Да Дэльвіга. Адказ
  • На вяртанне гасудара імператара з Парыжа ў 1815 годзе
  • «Так, я шчаслівы быў, так, меў я асалоду»
  • «Панурых тройка спевакоў…»
  • Вада і віно
  • Здрады
  • Да Ліцынія
  • Летуценнік
  • Мой тэстамент. Сябрам
  • Да яе («Эльвіна, мілы друг...»)
  • Мая эпітафія
  • Паражаны рыцар
  • Да Дэльвіга («Паслухай, муз нявінных...»)
  • Ружа
  • Сляза
  • Да бар. М. А. Дэльвіг
  • Майму Арыстарху
  • Цень Фанвізіна
  • Труна Анакрэона
  • Пасланне да Юдзіна
  • Да жывапісца
  • Стары («Я ўжо не той Філосаф прагны…»)
  • Вішня

1816

  • Назаўтра з свечкаю грашовай
  • Вусы. Філасафічная ода
  • Шчаслівы ў шуме гарадскім
  • Хрыстос ускрос, любімец Феба!
  • Прынцу Аранскаму
  • Сон (Урывак)
  • Кж. В. М. Валконскай
  • Экспромт на Агарову
  • Акно
  • Да Жукоўскага («Дабраславі, паэт!»)
  • Асенняя раніца
  • Расстанне
  • Ісціна
  • На Пучкову
  • Дзядзьку, які назваў сачыніцеля братам
  • Вершнікі
  • Элегія («Шчаслівы, хто ў запале сам…»)
  • Месяц
  • Спявак
  • Да сну
  • Слова мілай
  • Любоў — жыцця халоднага вясёласць
  • Элегія («Я бачыў смерць…»)
  • Сябрам («Нашто, вясёлыя сябры…»)
  • Элегія («Каханне, думаў я, пагасла назаўжды…»)
  • Асалода
  • Да Машы
  • Заздароўная чара
  • Пасланне Лідзе
  • Амур і Гіменэй
  • Фіял Анакрэона
  • Да Шышкова
  • Абуджэнне
  • Наэль на лейб-гусарскі полк
  • Да Дэліі
  • Дэлія
  • Фаўн і пастушка. Абразкі
  • Склеп
  • «Хвароба, дзядзечка? Бяссільны…»
  • Надпіс да альтанкі
  • «Вось Віля — дыхае каханнем…»
  • На гр. А. К. Разумоўскага
  • На Бабалаўскі палац
  • Параўнанне
  • Твой і мой
  • «Нудней ідыліі, за оду халаднейшы…»
  • Куплеты. На словы «Няможна як — ну так і быць»
  • Куплеты. На словы «О, дазвольце мне сказаць»
  • Божа! цара тулі!..
  • Тэстамент Кюхельбекера

1817

  • Да Каверына
  • Элегія («Я зноўку ваш, о юныя сябры!…»)
  • Да маладой удавы
  • Бязвер'е
  • Да Дэльвіга («Шчаслівы, хто змала́…»)
  • Стансы «Ты кажаш мне палаць душою…»)
  • Пасланне В. Л. Пушкіну
  • Ліст да Ліды
  • Князю А. М. Гарчакову («Стыкнуся з васямнаццатай вясной…»)
  • У альбом
  • У альбом Іллічэўскаму
  • Таварышам
  • Надпіс на сцяне бальніцы
  • У альбом Пушчыну
  • Кюхельбекеру («Апошні раз, у цішы адзіноты…»)
  • Да партрэта Каверына
  • Да ліста
  • Снабачанне
  • Яна
  • «І з пытаннем застанешся…»
  • «Учора з усяночнай ідучы…»
  • «Упэўнены ў сабе я…»
  • Couplets
  • Эпіграма («„Скажы, што новага“. — Ні слова…»)
  • «Пажарскі, Мінін, Гермаген…»
  • Эпіграма на смерць вершатворца
  • Партрэт («Вось карапузік наш, манах…»)
  • Гаўншыльд і Энгельгард

1817—1820

1817 (пасля Ліцэя)

  • «Ёсць ў Расіі горад Луга…»
  • «Даруйце, верныя дубровы!..»
  • Да Агаровай («Мітрапаліт, хвалько нахабны…»)
  • Тургеневу
  • Да *** («Не ўдакладняй, нашто панылай думкай…»)
  • «Краёў чужых без досведу аматар…»
  • Да яе («У сумнай марнасці я ліру забываў…»)
  • Вольнасць. Ода
  • Кн. Галіцынай, дасылаючы ёй оду «Вольнасць»
  • Крыўцову
  • «Не пагражай ляніўцу маладому…»
  • «Вянец жаданням! Але што ж, я бачу вас…»

1818

  • Летуценніку
  • Да Чаадаева
  • Урачыстасць Вакха
  • Акрыянне
  • «Як соладка!.. багі, ды небяспечна...»
  • Жукоўскаму
  • Красуні

1819

  • Мансураву
  • Вёска

1820 (Пецярбург)

  • Дарыдзе («Любімы, веру, я; для сэрца трэба верыць…»)
  • На Коласаву («Ўсё нас вабіць у Эсфіры…»)
  • «Я знаю бой — люблю я гук мячоў…»

1820 (Поўдзень)

  • «Радзее хмар густых лятучая града»
  • «Чорны шаль»

1821

  • Какетцы
  • Прыгажуня перад люстрам
  • Парада
  • Труна Юнака

1822

1823

  • «Свабоды сейбіт адзінотны…»
  • Дэман

1824 (Поўдзень)

Паўднёвая ссылка ці т. зв. паўднёвы перыяд.

  • Да мора
  • Да Марфея

1824 (Міхайлаўскае)

1825

  • П. А. Восіпавай
  • Спалены ліст
  • Жаданне славы. Ода
  • Я помню дзіўнае імгненне
  • З Вальтэра
  • Парада
  • Ахоўвай, талісман, мяне
  • Ex ungue leonem

Крыніцы

  1. Цявловская, Т. Примечания к стихотворениям Пушкина 1813—1822 гг // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах. — Москва: Икар, 1959. — Т. 1. — C. 591, 594.
  2. Благой, Д. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах. — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1959. — Т. 1. — C. 525—526.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya