Медны коннік (паэма)

Медны коннік
Мѣдный всадникъ
Выданне
Першыя радкі рукапіса паэмы, 1833 год
Жанр паэма (вершаваная аповесць)
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1833
Дата першай публікацыі 1837
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ме́дны ко́ннік» — паэма (вершаваная аповесць) Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Апісанне

Была напісана ў Болдзіне ўвосень 1833 года. Паэма не была дапушчана Мікалаем I да друку. Яе пачатак Пушкін надрукаваў у «Библиотеке для чтения» (1834, кн. VII) пад назвай «Петербург. Отрывок из поэмы»[1] (ад пачатку да радка «Тревожить вечный сон Петра!», з пропускам закрэсленых Мікалаем I чатырох радкоў, пачынаючы з радка «И перед младшею столицей»).

Упершыню надрукавана пасля смерці Пушкіна ў «Современнике» (т. 5, 1837 год)[2], з цэнзурнымі зменамі, унесенымі ў тэкст В. Жукоўскім. Без цэнзурных правак, якія скажаюць аўтарскую ідэю, паэма была ўпершыню надрукавана толькі ў 1904 годзе.

Вядома, што паэма падверглася рукапіснай праўцы Мікалаем I. Рукапіс захоўваецца ў Пушкінскім доме ў Санкт-Пецярбургу[3].

Паэма з'яўляецца адказам на «Дзяды» А. Міцкевіча і палемікай з імі[4][5].

Крыніцы

  1. Пушкин, А. С. Петербургъ. Отрывокъ изъ поэмы // Библиотека для чтения. — 1834. — Т. VII. — С. 117–119. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
  2. Пушкин, А. С. Мѣдный Всадникъ // Современникъ. — 1837. — Т. V. — С. 1–21.
  3. Н. Смирнов-Сокольский. Рассказы о книгах. — М.: Издательство всесоюзной книжной палаты, 1959. — С. 326.
  4. Лекция Е. В. Казарцева «"Медный всадник" А. Пушкина и цикл "Дзяды" А. Мицкевича: скрытая полемика в стихах». Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  5. Мицкевич А. Олешкевич. Памятник Петра Великого // Пушкин А. С. Медный всадник / Изд. подгот. Н. В. Измайлов. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1978. — С. 137—144. — (Лит. памятники).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya