Трунар (аповесць)

Трунар
Гробовщикъ
Жанр аповесць
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1831
Апублікаваны ў Аповесці нябожчыка Івана Петровіча Белкіна

«Труна́р»аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна».

Гісторыя стварэння

Аповесць скончана 9 верасня 1830 года ў сяле Вялікае Болдзіна, дзе ўбачылі свет і астатнія аповесці з цыклу «Белкіна», праз тыдзень пасля прыезду Пушкіна ў сяло. Гэта была першая аповесць з пяці напісаных. Вобраз трунара ўзяты з рэальнага чалавека: на Вялікай Нікіцкай, насупраць дома нявесты Пушкіна сапраўды існавала крама трунара Адрыяна. Пры гэтым пераезд яго са Старой Басманнай на Вялікую Нікіцкую можна трактаваць як намёк на факты біяграфіі самога Пушкіна: у пачатку Старой Басманнай вуліцы, на Разгуляі, жыў яго дзядзька Васіль Львовіч, які сканаў напярэдадні ад'езду Пушкіна ў Болдзіна (што і справакавала ад'езд: падчас сямейнай жалобы жаніцца было нельга, і Пушкін вырашыў скарыстаць утвораную паўзу для ўладжвання гаспадарчых спраў), і пераезд героя на Вялікую Нікіцкую сімвалічна намякае на ўваходжанне ў новую сям'ю.

Храналогія

Згодна з указаннямі, у тэксце аповесці можна вызначыць, што дзеянне адбываецца ў 1817 годзе, а трунаром Адрыян стаў у 1799.

Іронія з масонства

У аповесці некалькі разоў сустракаюцца іранічныя адсылкі на масонскія звычаі.

Аб'ява «Тут прадаюцца і абіваюцца труны простыя і фарбаваныя, таксама аддаюцца напракат і рамантуюцца старыя» саркастычна намякае на масонскія рытуалы, падчас якіх чалавечыя чарапы, косткі, шкілеты і труны выкарыстоўваліся як алегарычныя прадметы для тлумачэння таемнага сэнсу масонскага вучэння. Так, падчас пасвячэння ў майстры ложы пасвячаемы валіўся ў труну трыма сімвалічнымі ўдарамі молата. Труна, чэрап і косткі сімвалізавалі пагарду да смерці і тугу па знікненні ісціны. Для рытуальных мэт такога кшталту ўжываныя труны, відаць, можна было «рамантаваць» ці браць новыя «напракат».

І далей «…трыма франмасонскімі ўдарамі ў дзверы…». Лічба тры ў масонаў у цэлым мае містычнае значэнне. Трохразовы стук у дзверы, у прыватнасці, сімвалізаваў «тры словы евангельскія»: «Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам».[1].

Беларускія пераклады

Аповесць перакладзена на беларускую мову Кузьмой Чорным. Аповесць выдавалася ў 1936[2] і 1938[3] гадах.

Адаптацыі

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya