Станцыйны даглядчык (аповесць)

Станцыйны даглядчык
Станцiонный смотритель
Жанр аповесць
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1831
Апублікаваны ў Аповесці нябожчыка Івана Петровіча Белкіна

«Станцы́йны дагля́дчык»аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», скончаная 14 верасня 1830 года.

Паводле аповесці створаны літаратурна-мемарыяльны музей «Дом станцыйнага даглядчыка» ў вёсцы Выра Гатчынскага раёна Ленінградскай вобласці.

Персанажы

  • Самсон Вырын — даглядчык паштовай станцыі, калежскі рэгістратар.
  • Дуня — дачка Вырына, вяла гаспадарку ў станцыйным доме.
  • Ротмістр Мінскі — праезджы афіцэр, вывез Дуню ў Пецярбург.
  • Жонка півавара — жыве з мужам і сынам у былым доме даглядчыка станцыі.
  • Ванька — сын півавара.

Аналіз

Усе персанажы аповесці складаныя, сярод іх няма ні бездакорных, незаслужана гнаных ахвяр, ні карыслівых і чэрствых ганіцеляў. Паводле А. Л. Слонімскага, «кожны персанаж дзейнічае так, як яму належыць дзейнічаць згодна з яго асабістымі ўласцівасцямі і сацыяльнай прыналежнасцю». Драма расстання бацькі і дачкі — не вынік злоснага намеру, яго прычыны можна бачыць у грамадскім укладзе, саслоўнай іерархіі, сацыяльным прыгнёце. Пры гэтым адзін з асноўных матываў «Станцыйнага даглядчыка» — раз'яднанасць блізкіх людзей.

Ад астатніх, адносна шчаслівых аповесцей, «Станцыйны даглядчык», найбольш сумная аповесць цыклу, адрозніваецца мінорным фіналам[1].

Многія крытыкі разглядаюць «Станцыйнага даглядчыка» як прататып сюжэту пра маленькага чыноўніка, прадвесніка дэмакратычнага аповеду аб прыніжаных і абражаных, сацыяльна-выкрывальнай літаратуры рэалізму.

Апрача сацыялагічнага падыходу да трактоўкі аповесці, існуе і псіхалагічны падыход, найяскравей выражаны ў М. Гершэнзона. У рамках гэтага падыходу прычына смерці Вырына — не знешнія ўмовы, а яго ўласныя маральныя ўяўленні, увасобленыя ў малюнках пра блуднага сына: «Станцыйнага даглядчыка загубіла хадзячая мараль».

Паводле В. Шміда, любая спроба тлумачэння канфлікту, які прывёў да смерці Вырына, павінна ўлічваць іранічную гульню Пушкіна са звычайнымі для сентыменталізму павярхоўнымі сацыяльнымі матывіроўкамі і яго накіраванасць на дэструкцыю шаблонных схем[2].

Сувязі з іншымі творамі

Суадносіны «Аповесцей Белкіна» ў цэлым і «Станцыйнага даглядчыка» ў прыватнасці з іншымі творамі перадусім з блізкай па жанры павучальнай, сентыментальнай і раннерамантычнай прозай канца XVIII — першай трэці XIX ст., — адно з важных і добра вывучаных пытанняў пушкіназнаўства. Апрача прамых спасылак і згадак, аповесць у невідавочным выглядзе перагукаецца з некаторымі творамі як самога Пушкіна, так і іншых аўтараў. Пушкін выкарыстоўвае шаблонныя для сучаснай яму літаратуры фабульныя схемы і матывы, ускладняе іх судакрананнем з традыцыямі вышэйшага парадку і пераўтварае, спалучае іх у нечаканай камбінацыі, так, што чытацкія чаканні пастаянна падманваюцца. У выніку ніводны з кампанентаў, які звязвае аповесць з іншымі творамі, не застаецца самім сабой[3].

Назва, уступ і апісанне даглядчыка перагукаюцца з сентыментальнай аповесцю В. Карлгофа «Станцыйны даглядчык» і нарысамі Ф. Булгарына «Урыўкі з тайных нататак станцыйнага даглядчыка на пецярбургскім тракце», уключна з відавочнымі паралелямі і проціпастаўленнямі[4][5].

Апісанне малюнкаў у доме даглядчыка ў чарнавым аўтографе аповесці адсутнічае. Яно было пазней перанесена Пушкіным з няскончаных «Нататак маладога чалавека» (1829—1830). Дэталёва апісаныя Пушкіным малюнкі з нямецкімі вершамі ў доме даглядчыка яўна ўказваюць на біблейскую прытчу аб блудным сыне і ўводзяць важнейшы для аповесці матыў узаемаадносін бацькі і дзіцяці. Аповед з'яўляецца своеасаблівым пераасэнсаваннем, ці нават пародыяй, гэтай прытчы. Чатыром малюнкам прытчы адпавядаюць чатыры «сцэны» ў гісторыі Дуні, і кожная з іх звязана з адпаведнымі сітуацыямі прытчы паводле прынцыпа кантрасту[6][7][8].

Эпіграф узяты з верша П. А. Вяземскага «Станцыя» (1825), некаторыя літаратуразнаўцы лічаць гэты верш у цэлым важным адпраўным пунктам для аповесці[7].

Аповесць можна разглядаць як развіццё і пераўтварэнне «Беднай Лізы» М. М. Карамзіна, як паводле сюжэту, так і паводле выкарыстоўваемых мастацкіх сродкаў. Пасля ўцёкаў Дуні з гусарам сюжэт збліжаецца з «Беднай Лізай» і пераварочваецца к канцу аповесці. У фінале, у карамзінскім матыве пакуты вінаватага і паломніцтва на магілу чалавека, які выклікае пачуццё віны, месца загінулай «беднай Лізы», насуперак выбудаванаму раней чаканню («…ты міжволі саграшыш, ды пажадаеш ёй магілы»), займае не «бедная Дуня», а «бедны даглядчык». Аказваецца, што Дуня эквівалент не Лізы, але Эраста; з той розніцай, што той памяняў маладую і бедную Лізу на старую і багатую ўдаву, а Дуня — старога і беднага бацьку на маладога і багатага гусара. Сувязь твораў падкрэсліваецца літаральным супадзеннем дэталей у эпізодах сустрэч Вырына з Мінскім, шматразовым выкарыстаннем формул «бедная Дуня» і іншых карамзінскіх зваротаў. Тое, як ідэі «Беднай Лізы» праламляюцца ў «Станцыйным даглядчыку», уяўляе сабой іранічную крытыку Пушкіным сентыменталісцкага спрашчэння рэчаіснасці[9][10][7].

Развагі пра чыны таксама сустракаюцца ў Пушкіна ў нататцы «Аб народным выхаванні» (1826).

Сцэна з Дуняй, якая сядзела, як вершніца, на ручцы фатэля, паводле назірання Ганны Ахматавай, паўтарае вобраз з бальзакаўскай «Фізіялогіі шлюбу»: «Я заўважыў прыгожую даму, якая сядзіць на ручцы фатэля…»; гэтая алюзія напэўна лёгка счытвалася сучаснікамі Пушкіна[11].

Паводле літаратуразнаўцы С. З. Аграновіч, у тэксце можна ўгледзець сувязі са старажытнаславянскай міфалогіяй, і прозвішча станцыйнага даглядчыка «Вырын» утворана Пушкіным ад назвы славянскага царства мёртвых — Вырэя або Ірэя; такім чынам, сам даглядчык — гэта ўладальнік падземнага свету, і роля яго дачкі таксама мае паралель у міфалагічным сюжэце[12].

Беларускія пераклады

Аповесць перакладзена на беларускую мову Кузьмой Чорным. Аповесць выдавалася ў 1936[13] і 1938[14] гадах.

Крыніцы

  1. Хализев, В. Е., Шешунова, С. В. Цикл А. С. Пушкина «Повести Белкина». — М.: «Высшая школа», 1989. — С. 16—18.
  2. Шмид, В. Ч. 2, Гл. «Станционный смотритель» // Проза Пушкина в поэтическом прочтении / пер. с нем. А.И.Жеребина. — 2-е. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2013. — С. 94—96.
  3. Маркович, В. М. «Повести Белкина» и литературный контекст // Пушкин: Исследования и материалы. — Л.: «Наука», 1989. — Т. 13. — С. 63—87. — С. 63, 78.
  4. Шмид, В. Ч. 2, Гл. «Станционный смотритель» // Проза Пушкина в поэтическом прочтении / пер. с нем. А.И.Жеребина. — 2-е. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2013. — С. 115—118.
  5. Маркович, В. М. «Повести Белкина» и литературный контекст // Пушкин: Исследования и материалы. — Л.: «Наука», 1989. — Т. 13. — С. 63—87. — С. 78—79.
  6. Шмид, В. Ч. 2, Гл. «Станционный смотритель» // Проза Пушкина в поэтическом прочтении / пер. с нем. А.И.Жеребина. — 2-е. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2013. — С. 119—124.
  7. а б в Верещагин, Е. М., Костомаров, В. Г. Часть 3. Гл. 1 // Язык и культура. — DirectMEDIA, 2014. — С. 220—221.
  8. Демина, К. А. «Станционный смотритель» А. С. Пушкина и «Старший сын» А. В. Вампилова в контексте притчи о блудном сыне.
  9. Шмид, В. Ч. 2, Гл. «Станционный смотритель» // Проза Пушкина в поэтическом прочтении / пер. с нем. А.И.Жеребина. — 2-е. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2013. — С. 108—115.
  10. Маркович, В. М. «Повести Белкина» и литературный контекст // Пушкин: Исследования и материалы. — Л.: «Наука», 1989. — Т. 13. — С. 79—80. — С. 78—79.
  11. Шмид, В. Ч. 2, Гл. «Станционный смотритель» // Проза Пушкина в поэтическом прочтении / пер. с нем. А.И.Жеребина. — 2-е. — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2013. — С. 133—134.
  12. Агранович, С. З. Лекции для психологов о сказке. Лекция 1 Архіўная копія ад 27 верасня 2016 на Wayback Machine (видеозапись), с 00:48:23 по 01:04:30
  13. Пушкін, А. С. Выбраная проза
  14. Пушкін, А. С. Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya