Планы аповесці пра стральца

Планы аповесці пра стральца
Планы повести о стрельце
Жанр аповесць
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1835

«Пла́ны апо́весці пра стральца́» – прынятая ў пушкіназнаўстве назва накіду аповесці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна «Сын пакаранага смерцю стральца». Так твор быў азагалоўлены ў акадэмічным выданні збору сачыненняў (VIII, 430—431). Пушкінскі тэкст невялікі.

Сын пакаран.<ага> смерцю стральца выхаваны ўдавою разам з яе сынам і дачкой; ён ідзе на службу замест яе сына. Пры Пруце яму П.<ётр> даручае свой ліст. — Акан.<ом> удавы даносіць на свайго маладога пана, які пазбаўлены маёнтку свайго, і аддадзены ў жаўнеры. Страл.<ецкі сын> наведвае яго сямейства і ў П.<ятра> выпрошвае прабачэння маладому <пану> (VIII, 431)[1].

На паперы, дзе запісаны накід, стаіць вадзяны знак: «А. Г. 1834». Згодна з навуковым апісаннем рукапісаў Пушкіна, якія захоўваюцца ў ІРЛІ, такі знак мае папера № 155. У апісанні ўказваецца ўсяго на 24 выпадкі выкарыстання паперы гэтага тыпу, з іх — 17 лістоў. Толькі два з іх (А. Х. Бенкендорфу — у лістападзе і снежні) датаваны 1834 г.; астатнія 15 даводзяцца на 1835 г. Найпазнейшы ліст — П. А. Клейнміхелю — ад 19 лістапада 1835 г.

В. С. Лістаў мяркуе, што

Калі Пушкін карыстаўся такой паперай з канца 1834 па канец 1835 г., то, відаць, накід «Сын пакаранага смерцю стральца» і быў напісаны ў гэты прамежак часу. Прыкладная датыроўка накіду 1835 г. выглядае нават верагоднейшай за агульнапрынятую — 1834 г.[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Листов, В. С. «Сын казненного стрельца» — неосуществленный замысел Пушкина // Пушкин: Исследования и материалы. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1989. — Т. 13. — С. 103—121.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya